«Мы — за бяспечныя канікулы!»

У рамках Тыдня ведаў ПДР пад дэвізам «Мы — за бяспечныя канікулы!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Класныя кіраўнікі нагадалі дзецям аб асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе, у дварах жылых дамоў, у салоне транспартных сродкаў, аб бяспечным кіраванні веласіпедам. Асаблівую ўвагу педагогі надалі неабходнасці выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, а таксама важнасці захавання правілаў пераходу праезнай часткі.

 

Продолжить чтение«Мы — за бяспечныя канікулы!»

Віншуем прызёраў раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы!

З раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі.

Краўчук Юлія  — 1 месца на дыстанцыі 3 км.

Пекун Кірыл — 1 месца на дыстанцыі 300 м.

Батура Ксенія — 1 месца ў кіданні  кап’я.

Краўчук Юлія  — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.

Краўчук Вікторыя — 2 месца ў штурханні ядра.

Андрухін Ягор — 2 месца на дыстанцыі 1 км.

Андрухін Ягор — 2 месца ў кіданні мяча.

Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 3 км.

Бабей Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1,5 км.

Бульц Наталля — 3 месца ў кіданні дыска.

Краўчук Вікторыя — 3 месца ў кіданні дыска.

 Віншуем дзяцей і іх настаўніка Сахарэвіча М. М.!

Продолжить чтениеВіншуем прызёраў раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы!

Пешаходная экскурсія па памятных мясцінах г. Пружаны

Навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі пешаходную экскурсію па памятных мясцінах г. Пружаны. Яны аддалі даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны каля помніка спаленым вёскам, пабывалі каля помніка жыхарам горада, якія ўнеслі ўклад у памяці абаронцаў горада, памятнага знака ў гонар заснавання Пружан, новага помніка ў гонар стратэгічных ракетчыкаў каля школы мастацтваў. Незабыўныя ўражанні засталіся ў памяці падлеткаў!

Продолжить чтениеПешаходная экскурсія па памятных мясцінах г. Пружаны

Сямейна-патрыятычны суботнік «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» 

Сямейна-патрыятычны суботнік «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»  у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі прайшоў у суботу.  Вучні разам з бацькамі прыбіралі тэрыторыю вакол помніка ахвярам фашызму, аддаючы тым самым даніну павагу тым, хто падараваў нам мірнае неба над зямлёй.

Продолжить чтениеСямейна-патрыятычны суботнік «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» 

У госці да выратавальнікаў

28 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. У рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі Пружанскі РАНС. Дзецям расказалі аб службе вогнеборцаў, рабочых буднях, прывялі прыклады надзвычайных сітуацый, найбольш спалучаных з рызыкай для жыцця, прадэманстравалі пажарна-выратавальнае абсталяванне. Таксама жадаючыя змаглі прымерыць пажарную вопратку, адчуўшы сябе на імгненне сапраўднымі ратавальнікамі.

Продолжить чтениеУ госці да выратавальнікаў

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі школьную фотавыставу «Генацыд беларускага народа». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыяй аб фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, рабоце органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёсе савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Анонс суботы 28.10

28 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

900 – 945 Сямейныя пасядзелкі “Школа и  семья – верные друзья”(1– 4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

950 – 1040  Сямейна –патрыятычны суботнік  “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”  (5 – 7 класы)

Месца правядзення – школьны двор

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

900 – 1130  Наведванне заняткаў па праграме “Юны армеец” (8,9 класы)

Месца правядзення – РАНС г. Пружаны

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

900 – 1200  Удзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы (3,5,6,7,8,9,11 класы)

Месца правядзення – стадыён “Мухавец” г. Пружаны

Продолжить чтениеАнонс суботы 28.10

Узнагарода за змястоўнае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў «Лета анлайн-2023»

Па выніках інтэрнэт-галасавання ў рамках дыстацыйнага фестывалю інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Лета анлайн-2023», які быў накіраваны на на выяўленне найбольш змястоўных інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі, папулярызацыю рацыянальнага выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у іх дзейнасці, распаўсюджванне перадавога вопыту работы па фарміраванні інфармацыйнай культуры педагогаў, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў, у намінацыі «Інтэрнэт-рэсурс выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» дыпломам ІІІ ступені НДЦ «Зубраня» узнагароджаны аздараўленчы лагер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма». Віншуем!!

Продолжить чтениеУзнагарода за змястоўнае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў «Лета анлайн-2023»

Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9,11 класаў з прадстаўніком УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»

Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9,11 класаў з прадстаўніком УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж». Ён расказаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы. Гэта «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання харчовых вытворчасцей», «Вытворчасць малочных прадуктаў», «Вытворчасць мясной і мясаўтрымліваючай прадукцыі»,  «Фельчар ветэрынарнай медыцыны». Для выпуснікоў 9 і 11 класаў сустрэча была актуальнай і карыснай.

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9,11 класаў з прадстаўніком УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»

Тыдзень матэматыкі прайшоў у школе

З 16 па 21 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень матэматыкі. Для вучняў была прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў. Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у матэматычным турніры «КВМ — клуб вясёлых матэматыкаў», пазнавальнай гульні «Поле матэматычных цудаў», наведалі «Матэматычнае кафэ», правялі «Вясёлую статыстыку» навучальнай установы. Навучэнцы 1-4 класаў з вялікім задавальненнем вырашалі займальныя задачы, адгадвалі рэбусы і галаваломкі, прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Займальныя лічбы і фігуры», «Матэматычным турніры», гульні «Гадзіна вясёлай матэматыкі». Нават фізкультхвілінка прайшла з выкарыстаннем песень пра лікі і лічбы!

 

Продолжить чтениеТыдзень матэматыкі прайшоў у школе