Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

7 кастрычніка вучні  1-4 класаў прынялі ўдзел у святочнай праграме «Давайце ганарыцца, што мы беларусы». Яны пазнаёміліся з паданнем аб паходжанні назвы нашай краіны, новымі беларускімі гульнямі, узгадвалі славутых людзей роднай зямлі. Гучалі беларускія песні, прыказкі, загадкі.

З мэтай фарміравання і развіцця паважлівых адносін да роднай мовы, пачуцця гонару за дасягненні Радзімы, выхавання паважлівых адносін да традыцый, дзяржаўнай сімволікі вучням 5-7 класаў была прапанавана квэст-гульня «Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь». Яны паспяхова прайшлі станцыі “Рэліквія”, “Народная мудрасць”, ”Загадкавая”, “Геаграфічная”, “Музычная”. Самай запамінальнай стала станцыя “Збор бульбы”, дзе кожны паказаў свае фізічныя здольнасці і атрымаў асалоду ад працэсу збірання “другога хлеба”.

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Самы вялікі Ўрок па тэме «Мэты ўстойлівага развіцця» прайшоў ва ўстанове адукацыі

Самы вялікі Ўрок па тэме «Мэты ўстойлівага развіцця» прайшоў для вучняў з мэтай фарміравання ў іх разумення значнасці Мэт устойлівага развіцця ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці і ўсведамлення ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах дасягнення Мэт. Ён садзейнічаў выхаванню экалагічнай культуры, грамадзянскасці, пачуцця дакранання да сучаснасці сваёй краіны і адказнасці за яе будучыню.

Продолжить чтениеСамы вялікі Ўрок па тэме «Мэты ўстойлівага развіцця» прайшоў ва ўстанове адукацыі

Падведзены вынікі абласнога этапа IX рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага дня

У намінацыі  «Субота  —  майстэрня сямейнага вольнага часу» за распрацаваны праект «ШАБ: Школа Актыўных Бацькоў» дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Віншуем з перамогай!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі абласнога этапа IX рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага дня

Анонс суботы 7 кастычніка

7 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

900 – 945 Святочная праграма “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”

(1– 4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя Коверзнева І.М.,  класныя кіраўнікі

950 – 1040  Квэст-гульня “Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь” (5 – 7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 5

Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі

950 – 1130  Наведванне заняткаў па праграме “Юны армеец”

(8,9 класы)

Месца правядзення – ЦТДМ г. Пружаны

Адказныя Сахарэвіч М.М. класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 7 кастычніка

Прайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

З восеньскага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з граматамі. Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 2 км. Андрухін Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1 км. Сярод сярэдніх школ ІІ групы на асеннім першынстве раёна па легкаатлетычнаму кросу каманда ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» заняла І месца і ўзнагароджана кубкам. Віншуем дзяцеў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!

Продолжить чтениеПрайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

Узнагароды за шматгадовую сумленную працу атрымалі дырэктар школы Ярмашэвіч А .М. і настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б.

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня  ў Палацы культуры горада Пружаны. Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік пачатковых класаў Тарасава Марына Браніславаўна. Віншуем!!!

Продолжить чтениеУзнагароды за шматгадовую сумленную працу атрымалі дырэктар школы Ярмашэвіч А .М. і настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б.

Дзень школьных традыцый

Віртуальная экскурсія ў вёску Шубічы “У госці да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Бабрук М.А.” была арганізавана для вучняў 1-4 класаў. Бабрук М.А. — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, таму заўсёды цікава паслухаць пра вайну з першых вуснаў. Але абставіны склаліся так, што дзеці правялі мерапрыемства ў школе. Факты пра падзеі вайны, якія вучні чулі раней ад самой удзельніцы, прагучалі як ад настаўніка, так і ад самых дзяцей.

Для вучняў 5-9 класаў прайшло мерапрыемства «Беларускія традыцыі і святы нашай мясцовасці», на якім дзеці пазнаёміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў, а таксама расказалі, як адзначаюцца святы ў іх сям’і. Мерапрыемства паказала, што і ў нашы дні беларускія традыцыі і звычаі не забытыя,  навучэнцы цікавіцца гісторыяй продкаў.

Продолжить чтениеДзень школьных традыцый