У лагеры “Дружба” — жывём дружна
Праляцелі ўжо 10 дзён лагернай змены. Усе гэтыя дні вучні адпачывалі, гулялі, займаліся спортам, малявалі, праводзілі дыскатэкі, глядзелі кіно.
Праляцелі ўжо 10 дзён лагернай змены. Усе гэтыя дні вучні адпачывалі, гулялі, займаліся спортам, малявалі, праводзілі дыскатэкі, глядзелі кіно.
10 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Семянчук В.М., настаўнікі-прадметнікі, бацькі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.
7 чэрвеня перад наведвальнікамі аздараўленчага лагера «Дружба» выступіла загадчык ФАПа в. Чахец Жук С. В. на тэму «Прафілактыка кішэчных захворванняў у летні перыяд».
Вучні аздараўленчага лагера «Дружба» сустрэліся з прадстаўніком энерганагляду, які нагадаў ім аб правілах паводзін пры карыстанні электрапрыборамі.
Бібліятэкар сельскага клуба Чэчка Н. У. запрасіла выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» на гадзіну чытання баек К. Крапівы. Таксама ў сельскім клубе для дзяцей арганізавалі тэматычную дыскатэку.
3 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера была арганізавана экскурсія на Пружанскі льнозавод. Дзеці пазнаёміліся з працэсам апрацоўкі лёну, умовамі працы на прадпрыемстве.
Цікава і весела бавяць час наведвальнікі аздараўленчага лагера «Дружба». Разнастайныя конкурсы, гульні, віктарыны, святы і спартыўныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню добрага настрою, даюць магчымасць адпачыць з карысцю для здароўя.
Цікавы быў паход вучняў 6-8 класаў па маршруту Шані – Чахец – Лінова – Аранчыцы – Шані. На беразе невялікага возера ля вёскі Лінова быў разбіты палатачны гарадок. На прыродзе адпачываць было весела: вучні гулялі ў розныя гульні, загаралі, рыбачылі, купаліся, жарылі шашлыкі. У час паходу ў дзяцей была магчымасць наведаць царкву Узвіжання Святога Крыжа ў вёсцы Аранчыцы і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама чыгуначны вакзал. Вярталіся з паходу ўсе задаволеныя з марамі аб паходзе ў наступным годзе.
31 мая вучні пачатковых класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі адправіліся ў паход у вёску Шубічы. Падчас яго дзеці наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну, якая расказала гісторыю свайго жыцця ў ваенны і пасляваенны час, паказала свае ўзнагароды. Таксама вучні сустрэліся з ветэранам педагагічнай працы, настаўніцай Бабрук Еўдакіяй Уладзіміраўнай, якая паведаміла пра шэраг гістарычных падзей, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Шубічы. Яны пабывалі ля хаты, у якой хаваўся ад ворага партызан Мікола Засім, імя якога носіць наша школа.
Цікавым быў паход вучняў 9, 10 класаў па маршруту Шані-Пружаны-Малеч-Кабакі-Шані. Дзеці наведалі парк адпачынку ў вёсцы Малеч, помнік воінам, загінуўшым у час вайны 1941-1945 г, Палац культуры. Прывабіў сваёй прыгажосцю мелавы кар’ер, што каля в. Кабакі, побач якога дзеці разбілі палаткі і весела правялі вольны час.