Дзень прафарыентацыі

   У суботу, 19 сакавіка, у школе прайшоў дзень прафарыентацыі. Вучні 1 — 4 класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме «Хто нам пабудуе дом?», навучэнцы 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні- конкурсе “Адгадай прафесію”, а старшакласнікі  абмяркоўвалі пытанні выбару прафесіі ў дзелавой гульні “ Наш старт сёння ў будучае заўтра”.

Продолжить чтениеДзень прафарыентацыі

Здаровы лад жыцця

   Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 8 класа Маршалок Ганна (настаўнік Граб В. М.), якая прыняла ўдзел у раённым этапе алімпіяды па здаровым ладзе жыцця.

Продолжить чтениеЗдаровы лад жыцця

Працоўны дэсант

   З 13 па 19 сакавіка ў школе быў арганізаваны працоўны дэсант па збору другаснай сыравіны. У ім прынялі актыўны ўдзел вучні ўсіх класаў, іх бацькі, а таксама настаўнікі.

Продолжить чтениеПрацоўны дэсант

Запалі касцёр дабрыні

   19 лютага ў г. Пружаны прайшоў раённы агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад «Запалі касцёр дабрыні». У ім прынялі ўдзел і вучні нашай дружыны. У выступленні члены агітбрыгады расказалі аб сваім піянерскім жыцці: конкурсах, акцыях, экскурсіях, аперацыях.

Продолжить чтениеЗапалі касцёр дабрыні

Маладзёжны праект «Child & Youth Week»

   З 30 сакавіка па 3 красавіка 2016 года на базе Культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту» адбудзецца Міжнародны маладзёжны праект «Child & Youth Week».

   Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з падпраграмай «Маладзёжная палітыка» дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гг.

   Мэтай мерапрыемства з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу маладога пакалення, прэзентацыя і развіццё маладзёжных творчых аб’яднанняў, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі.

   Праграма мерапрыемства ўключае правядзенне спаборніцтваў па хіп-хопу, вулічных танцавальных напрамках, джазу, мадэрну, танцавальнаму шоў, чэрлідынгу, скейтбордынгу і інш. з запрашэннем прадстаўнікоў міжнароднага судзейства, а таксама канцэртную шоў-праграму «Данс эволюшн» з удзелам наймацнейшых танцораў і спартсменаў свету .

Продолжить чтениеМаладзёжны праект «Child & Youth Week»

Будучыя алімпійцы

   Не першы год займаюцца таэквандо ў спартыўнай школе Пружанскага аддзялення ўстановы «Брэсцкая ДЮСШ прафсаюзаў па відам барацьбы» брат і сястра Бойдзічы Аляксандр і Валерыя. На спаборніцтвах рознага ўзроўню іх выступленні адзначаны медалямі і дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. Так, у гэтым навучальным годзе, Аляксандр заваяваў дыплом І ступені ў XVIII адкрытым рэспубліканскім турніры WTF і два дыпломы ІІІ ступені ў дзіцяча-юнацкім турніры «Адкрыты Кубак Сталіцы» і чэмпіянаце па таэквандо ў Балгарыі. Валерыя адзначана дыпломам ІІ ступені сярод дзяцей класа Б ў дзіцяча-юнацкім турніры «Адкрыты Кубак Сталіцы».

Віншуем!

Продолжить чтениеБудучыя алімпійцы

На Дзень здароўя — усёй сям’ёй

   У суботу, 12 сакавіка, у школе прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам «На Дзень здароўя — усёй сям’ёй».

   Вучняў 1 — 5 класаў і іх бацькоў заклікала да сябе ў госці «Вясёлая Масленка». Дзеці вадзілі карагоды, «пяклі» бліны, гулялі ў розныя гульні. Таксама яны прынялі ўдзел у Алімпійскай спартландыі «Алімпійская сям’я».

   Гульнёвую праграму «У госці да казачных герояў» наведалі навучэнцы 5 — 7 класаў. Яны ўспомнілі многіх казачных герояў, вядомых з дзяцінства. А яшчэ іх запрасілі паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах спартыўнай гульні «Багачы і сілачы».

Продолжить чтениеНа Дзень здароўя — усёй сям’ёй

Свята жанчын

   Святочны настрой панаваў у сельскім клубе 5 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак  вучні школы і работнікі клуба падрыхтавалі святочны канцэрт.  У праграме былі песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі.

Продолжить чтениеСвята жанчын

Дзень жанчын

   Суботні дзень, 5 сакавіка, быў прысвечаны жанчынам. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “ Міс пачатковай школы”, паштоўку “ Ад шчырага сэрца” стварылі вучні 7 класа, а старшакласніцы паказалі сябе ў конкурснай праграме  “А- ну, дзяўчынкі”.

 

Продолжить чтениеДзень жанчын