Дзень займальных віктарын і літаратурных гульняў
22 лістапада вучняў 5 — 11 класаў запрасілі прыняць удзел у турніры знаўцаў рускай мовы і літаратуры «У свеце чароўных слоў» і віктарыне «Мы ведаем рускую мову».
22 лістапада вучняў 5 — 11 класаў запрасілі прыняць удзел у турніры знаўцаў рускай мовы і літаратуры «У свеце чароўных слоў» і віктарыне «Мы ведаем рускую мову».
Вучань 10 класа Вашчук К. і настаўнік фізікі Семянчук В. М. рыхтуюцца да конкурсу даследчых работ «З навукай у будучае».
З 21 па 26 лістапада ў школе праходзіць тыдзень рускай мовы і літаратуры.
У панядзелак, 21 лістапада, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Чытаеш кнігі — добра! Не чытаеш — дрэнна!»
У суботу, 19 лістапада, свой юбілей адзначыла настаўніца абслуговай працы Ханіла В. С.
Павіншаваць Валянціну Сямёнаўну сабраўся ўвесь педагагічны калектыў. Шмат шчырых слоў прагучала ў гонар юбіляра. Калегі не стамляліся казаць, што Валянціна Сямёнаўна – чалавек, які нясе дабро, радасць і святло.
Традыцыйным у нашай школе стала правядзенне засімаўскіх дзён. З 14 па 19 лістапада для школьнікаў праводзіліся мерапрыемствы, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. Вучні наведалі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Мікола Засім – наш зямляк”, класныя гадзіны “Самабытнае слова паэта — земляка”, “Голас душы і сэрца”, “Мікола Засім жыве і сёння”, літаратурная гасцёўня “Мая ты родная зямліца!”, экскурсіі па экспазіцыі, прысвечанай М. Засіму, літаратурна-музычная вечарына “Талент пружанскай зямлі”.
На зямлі няма працы больш важнай, чым праца хлебаробаў, жывелаводаў, раслінаводаў — усіх тых, хто вырабляе натуральныя прадукты харчавання. Вучні школы з вялікім жаданнем і задавальненнем павіншавалі працаўнікоў ААТ «Шані-аграпрадукт» з іх прафесійным святам.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым этапе 46-ай абласной выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавы калейдаскоп”.
З 8 па 14 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень барацьбы з пажарамі ад дзіцячага свавольства з агнём. Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні даведаліся аб наступствах гульні з запалкамі і яшчэ раз узгадалі правілы паводзін падчас надзвычайных сітуацый.
12 лістапада ў школе прайшоў Дзень здароўя.
Пачаткоўцы спаборнічалі ў гульні ў міні-футбол. Вучні 5 — 11 класаў выпусцілі спартыўныя лістоўкі і газету на тэму “Спорт – гэта здароўе”. Пасля мерапрыемстваў старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым этапе ХХ Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная зорка». Члены гуртка «Умелыя ручкі» Міранюк А. і Бойдзіч В. падрыхтавалі выраб «Калядная зорка» ў намінацыі «Арт-аб’ект», а член гуртка «Гаспадынька» Германовіч А. — тэкстыльнае пано ў тэхніцы «Выцінанка».