Алімпіяды
У суботу прайшоў 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, геаграфіі, інфарматыцы, працоўным навучанні.
У суботу прайшоў 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, геаграфіі, інфарматыцы, працоўным навучанні.
З 17 па 22 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.
За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах на тэму «Свет прафесій». Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.
У чацвер, 20 кастрычніка, на шчырую размову «Святло душы маёй» з вучнямі 11 класа быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы іярэй Міхаіл.
Падведзены вынікі раённага этапу краязнаўчага конкурсу «Краіна мая дарагая», які праводзіўся ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
У намінацыі «Дзівоснае побач» дыпломам І ступені ўзнагароджана Шпарла В., вучаніца 9 класа, дыпломам ІІ ступені — Ніпарка Г., вучаніца 6 класа, дыпломам ІІІ ступені — Маршалок Г., вучаніца 9 класа.
А ў намінацыі «Беларусь у фармаце 3D» першае месца аддадзена Вашчуку К., вучню 10 класа, другое месца — Граб В. М., настаўніцы біялогіі і геаграфіі.
У суботу, 15 кастрычніка, для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія на тэму “Прафесіі ў вёсцы”. Вучні 5 — 8 класаў адправіліся ў паход у лес, а старшакласнікі назіралі за жыхарамі воднага асяроддзя на мясцовым вадаёме.
У перыяд з 10 па 15 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы, а 14 кастрычніка ў сельскім клубе адбыўся святочны канцэрт. Шмат шчырых слоў падзякі прагучала ў гонар жанчын-маці. Лепшым падарункам у гэты дзень быў цудоўны настрой.
Зусім нядаўна вучні 10 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія білеты.
З 7 па 14 кастрычніка вучні школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам!»
Напярэдадні Дня маці адкрыла свае дзверы фальклорная гасцёўня «Беларускі ручнік — сімвал абрадаў і звычаяў». Вучні мелі магчымасць паглыбіць свае веды па этнаграфіі, пазнаёміцца з гісторыяй развіцця ручніковай вытворчасці Беларусі і відамі ручнікоў, іх роляю ў сямейнай абраднасці беларусаў.
Традыцыйна ў школе ў другую суботу месяца праводзяцца дні здароўя. 8 кастрычніка вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць ў гульні-падарожжы ”Мы любім спорт і здаровы лад жыцця”, інтэлектуальнай гульні “Каб быць здаровым”, спартыўнай віктарыне “Знаўцы спорту”, выпусцілі буклет “Галоўныя складаемыя здароўя”.