Не першы год займаюцца таэквандо ў спартыўнай школе Пружанскага аддзялення ўстановы «Брэсцкая ДЮСШ прафсаюзаў па відам барацьбы» брат і сястра Бойдзічы Аляксандр і Валерыя. На спаборніцтвах рознага ўзроўню іх выступленні адзначаны медалямі і дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. Так, у гэтым навучальным годзе, Аляксандр заваяваў дыплом І ступені ў XVIII адкрытым рэспубліканскім турніры WTF і два дыпломы ІІІ ступені ў дзіцяча-юнацкім турніры «Адкрыты Кубак Сталіцы» і чэмпіянаце па таэквандо ў Балгарыі. Валерыя адзначана дыпломам ІІ ступені сярод дзяцей класа Б ў дзіцяча-юнацкім турніры «Адкрыты Кубак Сталіцы».
Віншуем!