Кветкі Перамогі ветэранам

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымалі віншаванні. Песні ваенных гадоў і словы бясконцай падзякі гучалі ў адрас ветэранаў, якія гасцінна сустракалі і прымалі гасцей, дзякавалі за праяўленую ўвагу. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш цэнім гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія цаной свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.
Продолжить чтениеКветкі Перамогі ветэранам

Сцежкамі гісторыі

Вучні нашай школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і аддалі даніну павагі гераічнаму подзвігу нашага народа.

Продолжить чтениеСцежкамі гісторыі

Сімвалы памяці і смутку Беларусі

80 гадоў прайшло з таго часу, як у невялічкай вёсцы Хатынь абарвалася жыццё 149 мясцовых жыхароў, сярод якіх было 75 дзяцей, знікла 26 дамоў. Але боль не сціхае. З гэтай нагоды была арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які размешчаны ў Лагойскім раёне. Дзеці, іх бацькі і педагогі ўбачылі адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак» , «Сцяну памяці», дзе знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі  Беларусі. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае ўсім нам, які каштоўны дар — чалавечае жыццё. Навучэнцы ўважліва слухалі кожнае слова экскурсавода, былі ўражаны тым, што давялося перажыць людзям у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Курган Славы», дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Кургана, падняліся на гэтую вышыню і ацанілі веліч беларускага народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі! Экскурсія пакінула ў душах дзяцей, бацькоў і падагогаў незабыўныя ўражанні і засталася ў сэрцах, як памяць: памяць аб загінуўшых, памяць пра гора і пакуты перажыўшых вайну, памяць пра зверствы фашызму, памяць пра герояў, якія адстаялі сваю зямлю. Паездка спрыяла фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця прыналежнасці да беларускай дзяржавы і грамадства, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.

Продолжить чтениеСімвалы памяці і смутку Беларусі

Трагедыя беларускага народа

22 сакавіка для вучняў 1-10 класаў прайшлі адзіныя ўрокі «Аб чым звоняць званы Хатыні», прысвечаныя 80-й гадавіне трагедыі, якая стала сімвалам усіх беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго перыяду акупацыі. «Звоняць званы Хатыні» — мітынг-рэквіем з такой назвай прайшоў каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані. Навучэнцы школы, настаўнікі, аднавяскоўцы сабраліся, каб аддаць даніну памяці загінуўшым жыхарам вогненнай вёскі і ўсім ахвярам страшнай вайны. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеТрагедыя беларускага народа

У ходзе правядзення акцыі «Абеліскі» члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у навядзенні парадку каля помніка ахвярам фашызму ў аг.Шані

Продолжить чтениеУ ходзе правядзення акцыі «Абеліскі» члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у навядзенні парадку каля помніка ахвярам фашызму ў аг.Шані

Інфармацыйна-прапагандысцкая група вучняў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Хільковіча І.М. правяла пазнавальную гадзіну «Гарады-героі Беларусі» для вучняў 6 — 10 класаў.

Продолжить чтениеІнфармацыйна-прапагандысцкая група вучняў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Хільковіча І.М. правяла пазнавальную гадзіну «Гарады-героі Беларусі» для вучняў 6 — 10 класаў.

Вучні 7 — 10 класаў наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Акрамя асноўных экспанатаў, дзеці яшчэ раз падрабязна пазнаёміліся з фотавыставай «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання». Каля помніка «Спаленым вёскам» яны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, аддалі даніну павагі гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчынна вайны.

Продолжить чтение

Нам мір завешчана берагчы

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу, дзе ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 9 гадоў з работай «Свята Перамогі вачыма дзяцей» пераможцам стаў вучань 3 класа Ханіла Яўгеній.

 

Продолжить чтениеНам мір завешчана берагчы

У сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы

9 сакавіка ў рамках раённага конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі ў школе прайшоў квэст-круіз, удзельнікамі якога сталі вучні 5 — 7 класаў. Мерапрыемства ацэньвала паважанае журы на  чале  з  начальнікам  аддзела  па адукацыі  Казарэз І.А. Кожная каманда павінна была прайсці 6 станцый квэста: «Цікаўная», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». На станцыях дзяцей сустракалі члены ГА «БРСМ». З прапанаванымі заданнямі ўсе каманды справіліся паспяхова, але пераможцам стала каманда «Зубраня». Гульня атрымалася цікавая і займальная. Асабліва прыемна было атрымліваць узнагароды з рук Ірыны Анатольеўны Казарэз.🇧🇾🥇🥈🥉

Продолжить чтениеУ сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы

Кожную суботу разам

Успомніць пачаткоўцам подзвігі жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагла гадзіна памяці “Жаночы твар вайны”. Пазнаваўчая гадзіна «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу» зацікавіла вучняў 5 — 7 класаў. Члены ГА «БРСМ» удзельнічалі ў зборы актыву і рыхтаваліся да квэста «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу». Вучні 7, 8, 10 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Продолжить чтениеКожную суботу разам