Канікулы ў лагеры. Дзень восьмы

Выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера «Дружба» здзейснілі захапляючае і пазнавальнае падарожжа па Пружанскім раёне. Рабяты мелі магчымасць пабываць на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, каля памятнага знака на радзіме славутага земляка Р.Р. Шырмы, каля капліцы загінуўшым у баях пад Гарадзечна ў 1812 годзе, у Нікольскім скіце Ражства-Багародзічнага жаночага манастыра в. Вяжное Пружанскага раёна. Зусім іншы, асобны свет, далёкі ад мітусні, са сваімі правіламі жыцця сустрэў дзяцей у манастыры, на тэрыторыі якога размешчана Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1771 годзе. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства. #годисторическойпамяти

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень восьмы

Лета — час паходаў і экскурсій

У двухдзённы паход адправіліся вучні 6 — 8 класаў па маршруце Шані — Кацелкі — Шакуны — Шані. Вучні мелі магчымасць пабываць на малочным комплексе ў в. Кацелкі, на малой радзіме славутага фалькларыста, этнографа Р.Р. Шырмы ў в. Шакуны, ушанаваць хвілінай маўчання памяць генерал-маёра танкавых войскаў Б.С. Бахарава.

 

Продолжить чтениеЛета — час паходаў і экскурсій

Канікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Дні ў аздараўленчым лагеры праходзяць заўсёды хутка і весела. Асабліва захапляюць выхаванцаў творчыя конкурсы, спартыўныя эстафеты, гульні на свежым паветры, якія ўзнімаюць дух спаборніцтва і даюць магчымасць кожнаму праявіць свае лепшыя фізічныя якасці.

У рамках Года гістарычнай памяці школьнікі ўдзельнічаюць у акцыях па навядзенні парадку ля помнікаў.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Канікулы ў лагеры. Дзень другі

Цікава і займальна праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры. У рамках Года гістарычнай памяці прайшла ўрачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар», дзе быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы прынялі ўдзел у гульні-каруселі «Гарады-героі Беларусі». Таксама ў гэты дзень дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень другі

Канікулы — час паходаў і экскурсій

Эстафету экскурсій і паходаў па памятных месцах Пружаншчыны падхапіў 8 клас. Вучні наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 1811 годзе. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей маршрут пралягаў у аг. Стараволя, дзе таксама ёсць помнік ахвярам фашызму. Дань памяці загінуўшых у гады вайны — святы абавязак. Адпачынку на прыродзе ў цудоўным месцы не перашкодзіў летні дожджык. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці васьмікласнікаў.

 

Продолжить чтениеКанікулы — час паходаў і экскурсій

Лета пачынаецца з паходаў

Па заканчэнні навучальнага года вучні трэцяга класа адправіліся ў цікавае падарожжа па родных мясцінах. Падчас паходу вучні назіралі за прыгажосцю прыроды роднага края. Але самым цікавым у паходзе было наведванне адзінага у мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыі Аляксандраўны ў вёсцы Шубічы. Маладой дзяўчынай яна сустрэла ваеннае ліхалецце. Марыя Аляксандраўна расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны, выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Марыі Аляксандраўны, пажадалі ёй моцнага здароўя і павіншавалі з 77-годдзем Вялікай Перамогі.

Продолжить чтениеЛета пачынаецца з паходаў

Кветкі Перамогі ветэранам

Актывісты дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў рамках эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» павіншавалі са святам 9 мая ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну,  падзякавалі за ўклад у Вялікую Перамогу і за прадстаўленую магчымасць жыць пад мірным небам.

 

Продолжить чтениеКветкі Перамогі ветэранам

Гэты дзень яны набліжалі як маглі

У Год гістарычнай памяці і ў гонар 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі з 4 мая па 3 чэрвеня праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятае кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць шчырае дзякуй прадзедам і дзедам за 77 год мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Вучні і калектыў работнікаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, усклалі вянкі і кветкі ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеГэты дзень яны набліжалі як маглі

Памяць у сэрцы

З мэтай захавання гістарычнай памяці і вывучэння дакументальнай спадчыны, сямейных архіваў вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит

 

Продолжить чтениеПамяць у сэрцы