Давайце разам захоўваць памяць аб подзвігах нашых продкаў і імкнуцца да міру і працвітання нашай роднай краіны!
Гады Вялікай Айчыннай вайны на целе Пружанскага раёна пакінулі незагойныя раны: спалена 134 населеныя пункты, 43 з якіх не адноўлены… За гады акупацыі было расстраляна і закатавана амаль 20 тысяч чалавек. На катаржныя работы вывезена больш за 4 тысячы жыхароў. 80 гадоў таму, у ноч з 16 на 17 ліпеня 1944-га, часткамі 1-га Беларускага фронту горад Пружаны быў вызвалены. Няхай гэты значны дзень будзе напоўнены гонарам за нашу краіну, павагай да ветэранаў і памяццю аб тых, хто не вярнуўся з поля бою. Няхай кожны з нас беражэ мір і згуртаванасць, каб ніколі не паўтарылася гэтая страшная старонка гісторыі.