Бавім час цікава
6 лютага пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці “Агеньчык памяці”. Вучні 5, 6 класаў узгадалі імёны землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, наведаўшы гадзіну памяці “Я вам жить завещаю”. Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках” сабраў вучняў 7 – 9 класаў.
Мы памятаем, мы ганарымся
Традыцыйным у школе з’яўляецца Месячнік патрыятычнага выхавання, які заўсёды праходзіць у лютым. На зборы піянерскага атрада імя Зіны Партновай “Вялікая Айчынная вайна ў лічбах” у 7 класе вучні яшчэ раз нагадалі асноўныя факты, падзеі, людскія страты, помнікі-сведкі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 9 класа падчас правядзення класнай гадзіны «Вайна ў памяці народа» і вучні 6 класа пры наведванні ўрока мужнасці «Мы помнім» прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абмеркавалі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў».
75-годдзю Перамогі прысвячаецца
Рашэннем журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў вучняў школы (кіраўнік Каляда А.Г.) за творчую работу «Мемарыяльны вянок славы».
22 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень Памяці. У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» прайшла аднайменная інфармацыйная хвілінка «Павінны ведаць, каб памятаць». У гэты ж дзень выхаванцы наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Шані. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памяць будзе жыць
Урачысты мітынг-рэквіем «Памяць будзе жыць вечна», у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа і адміністрацыя школы, на пярэдадні Дня Перамогі адбыўся ля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані.
З вуснаў маладых людзей гучалі пранікнёныя словы ўдзячнасці героям, якія прынеслі Перамогу нашай Радзіме.
Прагучалі таксама прозвішчы 215 нашых землякоў, якія загінулі на франтах, былі закатаваны фашыстамі: іх памяць прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.