На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
Аперацыя
На канікулах члены атрада «Міласэрнасць» і работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Падчас аперацыі былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аграгарадку Шані, вёсках Козі Брод і Шакуны.