Дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» прайшла ў школе
1 студзеня 2024 г. споўніцца 105-гадоў з дня абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 19 снежня для навучэнцаў 8,9,11 класаў нашай установы адукацыі кіраўніком па ВПВ Чыбісавай М.В. была праведзена дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» з удзелам настаўніка гісторыі Пекун Н.А. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі, якія папярэднічалі ўтварэнню БССР, даведаліся пра гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаваннях, што БССР — гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А цяперашняе пакаленне беларусаў павінна беражліва захоўваць і памятаць гісторыю.
Ушаноўванне памяці ахвяр генацыду
Штогод 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Падчас Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі — амаль 3 млн чалавек. Напярэдадні гэтай журботнай даты навучэнцы 1-3 і 5-7 класаў наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».
Наведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён»
7 снежня навучэнцы 4, 8, 9, 11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».
Навучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»
2 снежня навучэнцы 6-9 класаў у рамках навучальных прадметаў «Беларуская літаратура» і «Мастацтва» здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці.
У рамках экскурсіі навучэнцы наведалі ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», які з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.
Гістарычная даведка “Героямі не нараджаюцца…”
У школе вучні 7-8 класаў праслухалі гістарычную даведку “Героямі не нараджаюцца…” да 65-годдзя з дня нараджэння першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, які загінуў пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палету, спрабуючы адвесці самалет ад населенага пункта Арабаўшчына Баранавіцкага раёна. Гераізм і мужнасць падпалкоўніка авіяцыі заўсёды застануцца ў нашай памяці, душах і сэрцах.
Наведваем выставу «Генацыд беларускага народа»
Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Дыялогавая пляцоўка «Насустрач выбарам»
21 лістапада навучэнцы 7-9, 11 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай Ірынай Рыгораўнай, каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі. Дзеці даведаліся, што адзіным днём галасавання прызначаны дзень 25 лютага 2024 года, што ў гэты дзень будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8‑га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29‑га склікання, а 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, затым — дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ірына Рыгораўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў друкаваных СМІ ў паведамленнях аб утварэнні выбарчай камісіі будуць паказвацца колькасны склад камісіі, спосаб вылучэння і кантактныя дадзеныя камісіі (адрас і нумар тэлефона) без персанальных дадзеных членаў камісіі, паказала межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выкарыстоўваючы Публічную кадастравую карту.
Велапаход выхаднога дня
Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы, беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.
У госці да выратавальнікаў
28 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. У рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі Пружанскі РАНС. Дзецям расказалі аб службе вогнеборцаў, рабочых буднях, прывялі прыклады надзвычайных сітуацый, найбольш спалучаных з рызыкай для жыцця, прадэманстравалі пажарна-выратавальнае абсталяванне. Таксама жадаючыя змаглі прымерыць пажарную вопратку, адчуўшы сябе на імгненне сапраўднымі ратавальнікамі.