Далучаемся да мастацтва кіно

Вучні 7-9, 11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе мастацкага фільма «На другім беразе». Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым поглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабу кінавыкладання. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку — боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі страчана надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

Продолжить чтениеДалучаемся да мастацтва кіно

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

15 верасня 2023 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Яскравай і запамінальнай была цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцягавай групай з ліку вучняў школы. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Госцем лінейкі стала старшыня Шаняўскога сельсавета Бяляева І.Р., якая нагадала прысутным сутнасць і ролю свята ў грамадстве. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Беларусь гучаў у кожным слове. Відэаматэрыял з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь глядзі па спасылцы.

https://drive.google.com/file/d/1XFq5RfY3my7RFeb44dJtpUdMJ86ji1vV/view?usp=sharing

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

У школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Дзень народнага адзінства — гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў нашых руках сучаснасць і будучыня нашай Радзімы. Ва ўсіх класах 15 верасня прайшлі адзіныя ўрокі памяці, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Мэта ўрока — даць уяўленне аб дзяржаўным свяце, раскрыць яго значэнне і ролю як сімвала адзінства народа Беларусі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Вучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Продолжить чтениеВучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Школа далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у эстафеце-флэшмобе да Дня народнага адзінства, што спрыяла развіццю пачуцця любові да Радзімы і патрыятызму, з’яднала ўсіх на дасягненне агульных мэт.

Продолжить чтениеШкола далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

Збор-старт «Па сцяжынках піянерыі» 

Сяброўства і згуртаванасць — верныя спадарожнікі піянераў. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла сваё 33-годдзе. Для цікавых спраў піянерам нагода не патрэбна. Але дзень нараджэнне арганізацыі — асаблівы выпадак. Збор-старт «Па сцяжынках піянерыі»  аб’яднаў нашых піянераў. Дзеці  адправіліся ў займальнае падарожжа і здзейснілі прыпынкі на інтэлектуальнай, гістарычнай, рэкламнай, гульнявой і піянерскай станцыях. Піянеры праявілі свае веды, уменні, творчыя здольнасці.

 

Продолжить чтениеЗбор-старт «Па сцяжынках піянерыі» 

У школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства  — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Цяпер гэта дата – сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Продолжить чтениеУ школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

Цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з ведання дзяржаўных сімвалаў-герба, сцяга, гімна і павагі да іх. Прывіць гэта пачуццё падрастаючаму пакаленню — адна з асноўных задач. У нашай установе адукацыі склалася добрая традыцыя: раніцу кожнага аўторка пачынаць з цырымоніі вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

Продолжить чтениеЦырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Сцежкамі Перамогі крочым разам

Вельмі сімвалічна ў Год міру і стварэння ўспомніць тых, хто захаваў мірнае неба над нашай галавой. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для дзяцей цікавы квэст «Партызанскімі сцежкамі». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «Е», «Р», «А», «М», «О», «Г»,«А». Станцыі «Трапны стралок», «Піянеры-героі», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава» выклікалі ў дзяцей масу станоўчых эмоцый. Навучэнцы ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны радасць перамог і горыч паражэнняў. Веданне гісторыі краіны і раёна, інфармацыя пра герояў вогненных гадоў, а таксама спартыўны спрыт спатрэбіліся дзецям. Заключным момантам мерапрыемства стала выкананне ваенных песень пад гітару.

Продолжить чтениеСцежкамі Перамогі крочым разам

Віншуем!

Сёння святкуе свой 100-гадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна. Навучэнцы школы сумесна з прадстаўнікамі ААТ «Шані-аграпрадукт», Шаняўскога сельвыканкама, Савета ветэранаў Пружанскага райвыканкама, Шаняўскога клуба-бібліятэкі павіншавалі Марыю Аляксандраўну з такой знамянальнай датай.

 

Продолжить чтениеВіншуем!