Віншуем з перамогай!
У адкрытым першынстве Пружанскага раёна па лёгкай атлетыцы паспяхова выступілі нашы вучні. Першае месца заваяваў Літвіновіч Андрэй, а яго аднакласнік Хоміч Анатолій стаў другім.
У адкрытым першынстве Пружанскага раёна па лёгкай атлетыцы паспяхова выступілі нашы вучні. Першае месца заваяваў Літвіновіч Андрэй, а яго аднакласнік Хоміч Анатолій стаў другім.
Члены атрада «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІ ступені за ўдзел у абласным этапе агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат» (кіраўнік Граб В. М.)
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адзначана дыпломам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе.
Віншуем!
У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» ў намінацыі «Фіта-Арт» мініяцюра на талерцы «Добра ў вёсцы летам» Бульц Дар’і адзначана дыпломам 3 ступені.
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» ў намінацыі «Фіта-Арт» мініяцюра на талерцы «Добра ў вёсцы летам» Бульц Дар’і адзначана дыпломам 1 ступені.
Віншуем Літвіновіча Андрэя, які заняў 1 месца на дыстанцыі 1000 метраў у асеннім першынстве раёна па легкаатлетычным кросе!
Мы ганарымся спартыўнымі дасягненнямі вучня 7 класа Літвіновіча Андрэя, які з Восеньскага першынства Брэсцкай вобласці прывёз дыплом I ступені, а з лёгкаатлетычнага турніру памяці В.М. Мікалаенкі два дыпломы першай ступені і дыплом другой ступені.
Сваю маленькую ўзнагароду за ўдзел у конкурсе “ГлабусЯня” атрымала і вучаніца 9 класа Бойдзіч Валерыя.
Члены атрада «Выток» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сталі пераможцамі ў раённым этапе абласнога агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат». А ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці» члены атрада ўзнагароджаны дыпломам І ступені (кіраўнік Граб В. М.)
Віншуем!