Падведзены вынікі
Работа вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі «Афганістан у лёсе маіх землякоў» адзначана дыпломам ІІ ступені на раённым этапе конкурса «Боль моей души — Афганистан».
Работа вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі «Афганістан у лёсе маіх землякоў» адзначана дыпломам ІІ ступені на раённым этапе конкурса «Боль моей души — Афганистан».
З раённага этапу Рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне вучні старэйшай узроставай групы прывезлі дыплом за ІІІ месца. Віншуем Аліну Куртаву, Мікіту Кавальчука і настаўніка фізічнай культуры Печнікава Дзмітрыя Алегавіча!
На раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» лістоўка «Уходя, гасите свет!» вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі адзначана дыпломам ІІ ступені.
У абласным этапе агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» — дыпломам ІІ ступені.
Дыпломам ІІІ ступені на раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ узнагароджана вучаніца 8 класа Бойдзіч В., якая падрыхтавала работу па тэме «Нестандартныя метады вуснага ліку» (кіраўнік Менжынская Г.А.).
У раённым этапе абласнога агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека — СНІД» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 8 класа Міранюк А., якая падрыхтавала работу пад назвай «Беражы сваё здароўе».
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка» ў намінацыі «Ёлачная цацка» вучань 5 класа Пекун Д. узнагароджаны дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Ханіла В.С.).
Рашэннем журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў вучняў школы (кіраўнік Каляда А.Г.) за творчую работу «Мемарыяльны вянок славы».
Міжнародная экалагічная арганізацыя «ЭКА» ўзнагародзіла настаўніка біялогіі і геаграфіі Граб В. М. дыпломам за правядзенне, а ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» падзякай за садзейнічанне ў правядзенні экаўрока «Лесаманія».
Работа Бульц Наталлі, вучаніцы 5 класа, адзначана дыпломам ІІ ступені ў раённым этапе выставы дзіцячай творчасці «Берасцейшчына: традыцыі і святы».