Магія колеру
У адпаведнай намінацыі раённага этапу конкурсу «Упрыгожым Беларусь кветкамі» прэзентацыя, створаная настаўнікам біялогіі Граб В.М., адзначана дыпломам ІІІ ступені.
У адпаведнай намінацыі раённага этапу конкурсу «Упрыгожым Беларусь кветкамі» прэзентацыя, створаная настаўнікам біялогіі Граб В.М., адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Напярэдадні дня настаўніка ў горадзе Пружаны прайшло ўрачыстае мерапрыемства. З гэтай нагоды цёплыя словы віншавання педагогі Пружаншчыны атрымалі ад кіраўніцтва раёна і аддзела па адукацыі. Вялікая група педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Сярод узнагароджаных намеснік дырэктара нашай школы Жэдзік Г.М., якой была ўручана Ганаровая грамата абласнога ўпраўлення па адукацыі. Педагог-арганізатар Каляда А.Г. узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, а настаўніца біялогіі Граб В.М. атрымала Ганаровую грамату раённага аддзела па адукацыі. Віншуем нашых калег! Плёну вам у працы!
Падведзены вынікі раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Сярод устаноў сацыяльнай сферы ІІ месца прысуджана ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».
У абласным этапе адпаведнага конкурсу ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» — дыпломам ІІ ступені.
Віншуем!
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі», прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі «Пасланне ветэрану» дыпломам І ступені адзначана работа вучня 11 класа Голуба Д. (кіраўнік Вашчук А. В.)
Па выніках штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружанскага раёна ў намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі па выніках работы за 2019 год» прызнана ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».
Рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 30.03.2020 № 558 наша школа занесена на Дошку гонару Пружанскага раёна.
Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу. У намінацыі «Кінакармушка» дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучні 8 класа Парфенюк Ганна, Ніпарка Аляксандра, Бабей Арцём, Завадскі Павел (кіраўнік Граб В.М.)
У намінацыі «Птички-методички» дыпломам ІI ступені ўзнагароджана настаўнік геаграфіі і біялогіі Граб В. М.
Віншуем!
Падведзены вынікі раённага этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці. У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» дыпломамі І ступені ўзнагароджаны вучань 1 класа Масленчанка Я. (узроставая група 4 — 6 гадоў) і Пераедзенка А. (узроставая група 7 — 9 гадоў).
У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» дыпломам ІІІ ступені адзначана работа вучня 2 класа Пекуна К.