Без мінулага няма будучага
Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу навукова-даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Ніпарка Ганны «Тапаніміка роднага краю» адзначана Дыпломам ІІ ступені і падарункам (кіраўнік Бяляева І. Р.).
Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу навукова-даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Ніпарка Ганны «Тапаніміка роднага краю» адзначана Дыпломам ІІ ступені і падарункам (кіраўнік Бяляева І. Р.).
Вучань 11 класа Вашчук Кірыл узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені па тэхнічнай працы (настаўнік Астапюк А. А.).
Работа вучаніцы 6 класа Парфенюк Ганны «Мой тата — муляр» заняла першае месца ў раённым конкурсе дзіцячых малюнкаў «Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў» (кіраўнік Ханіла В. С.).
Падведзены вынікі раённай спартакіяды па лёгкай атлетыцы, якая прайшла 10 — 11 кастрычніка ў г. Пружаны.
2 месца:
Вашчук Кірыл, вучань 11 класа — кіданне кап’я;
Пераедзенка Аляксандра, вучаніца 9 класа — бег 800 метраў.
3 месца:
Бульц Дар’я, вучаніца 7 класа — бег 60 метраў;
Пераедзенка Юлія, вучаніца 8 класа — бег 400 метраў;
Вашчук Кірыл, вучань 11 класа — скачкі ў даўжыню.
Віншуем!
Конкурсныя работы ў намінацыях «Калекцыя кветак» (Вашчук К. і Бялова Г.) і «Птушыныя гісторыі» (Германовіч А.) адзначаны граматамі за 2 і 3 месца ў абласным этапе рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Вучаніца 9 класа Папырына Хрысціна заняла 1 месца ў намінацыі «Дзівоснае побач». Творчая работа Германовіч Аліны, вучаніцы 9 класа, заняла 2 месца ў намінацыі «Птушыныя гісторыі». Пераможцамі ў намінацыі «Калекцыя кветак» сталі вучань 11 класа Вашчук Кірыл і вучаніца 9 класа Бялова Ганна са сваім праектам «Калекцыйны аддзел». У намінацыі «Беларусь у фармаце 3D» 2 месца заняла Парфянюк Ганна, вучаніца 6 класа (кіраўнік Граб В. М.). У намінацыі «Сельскія населеныя пункты» даследчая работа вучаніцы 7 класа Ніпарка Ганны заняла 3 месца (кіраўнік Бяляева І. Р.).
Загадам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму № 784 ад 25.10.2017 адзначаны актыўны ўдзел вучняў і педагогаў у конкурсах рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Віншуем!
Падведзены вынікі абласнога конкурсу-агляду па навядзенні парадку і азеляненні школьных тэрыторый, за ўдзел у якім наша ўстанова ўзнагароджана дыпломам IIІ ступені ў намінацыі «Кветкі вясны».
У конкурсе дзіцячых вырабаў з прыроднага матэрыялу «Залатая восень» творчая работа «Букет для мамы» вучня 2 класа Пекуна Данііла заняла 3 месца.
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект шостага школьнага дня ў намінацыі “Здоровье – это здорово” Дыпломам II ступені ўзнагароджана педагог-арганізатар Каляда А. Г.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Пружанскага раёна, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Жэдзік Галіна Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы.