Упраўленнем унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана дырэктар ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» Ярмашэвіч А.М. за ўзаемадзеянне і актыўнае супрацоўніцтва з УУС Брэсцкага аблвыканкама па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Віншуем!

Продолжить чтение

У мэтах распрацоўкі візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі сярод навучэнцаў Брэсцкай вобласці праведзены конкурс на тэму «Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».
2-е месца  заняла Анастасія Міранюк, навучэнка 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці  (творчая работа  малюнак). Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі ўручыў канкурсантам заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. Віншуем Насцю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтение

Удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

15 снежня 2023 года Ханіла Яўгений у складзе дэлегацыі навучэнцаў Пружанскага раёна прыняў удзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». А пропускам на гэтае свята стала перамога Яўгена ў творчых конкурсах раённага і абласнога ўзроўню. Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала 15 снежня і будзе працягвацца ўсе навагоднія і калядныя святы.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

Віншуем пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023»!

З мэтай фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберагальнай дзейнасці ў перыяд з 27 кастрычніка па 28 лістапада 2023 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон – 2023”. Пераможцамі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023» сталі: у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»: у паднамінацыі «Відэаролік»: дыплом II ступені — Міранюк Анастасія, вучаніца 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» (відэаролік «Давайце берагчы энергію!»).

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2023»!

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія»

У перыяд з 14 лістапада па 28 лістапада 2023 г. прайшоў раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія». Крыніцай натхнення для юных эколагаў стала чароўная атмасфера надыходзячых Новага года і Раства Хрыстова. Адной з галоўных умоў было тое, што арыгінальныя кампазіцыі павінны былі ў асноўным складацца з прыродных матэрыялаў.

Пераможцамі раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія» сталі: у намінацыі інтэр’ерная праца «Новы год на парозе» ў напрамку міні-ёлка: дыплом III ступені – Валодзькіна Вераніка, Ляшчынская Карына, вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шяняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Віншуем дзяўчат!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія»

Прайшоў раённы этап абласной выставы дзіцячай творчасці «Усе дзеці таленавітыя»

З мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захавання і развіцця культурных традыцый Рэспублікі Беларусь; абагульнення педагагічнага вопыту ў арганізацыі работы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці з 10 лістапада па 24 лістапада 2023 года прайшоў раённы этап абласной выставы дзіцячай творчасці «Усе дзеці таленавітыя». У намінацыі «Кампазіцыя ў нацыянальным стылі» дыплом 1 ступені атрымалі Міранюк і Батура Ксенія. Віншуем дзяўчынак і педагога Семянчук Валянціну Мікалаеўну!

Продолжить чтениеПрайшоў раённы этап абласной выставы дзіцячай творчасці «Усе дзеці таленавітыя»

Вынікі раённага агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека – СНІД»

З мэтай павышэння інфармаванасці моладзі па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, сфарміраванасці бяспечных і адказных паводзін, талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ, у перыяд з 1 па 28 лістапада 2023 года праводзіўся раённы агляд-конкурс мастацкага плаката і малюнка «Небяспека – СНІД» . Дыплом III ступені  ў намінацыі «Калаж» заваяваў вучань 4 класа Шчаўкуноў Міхаіл. Віншуем Міхаіла і педагога Ханілу Ірыну Васільеўну!

Продолжить чтениеВынікі раённага агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека – СНІД»

Падзяка за ўклад у студатрадаўскі рух

Дзеці, якія ў летні перыяд працавалі ў складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані-аграпрадукт», прынялі ўдзел у закрыцці працоўнага семестра і былі ўзнагароджаны падзякай за значны ўклад у студатрадаўскі рух у Пружанскім раёне. Віншуем!!!

Продолжить чтениеПадзяка за ўклад у студатрадаўскі рух

Па выніках абласнога конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Прыгажэй стане Брэстчына мая” у намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат…» 1 месца заняла Шаняўская СШ імя Міколы Засіма, а ў намінацыі  “Азеляненне ўстаноў адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці” —  3 месца . Віншуем з цудоўным вынікам!

Продолжить чтение

«Калядная зорка» пакарылася нашым вучням

З 6 па 25 кастрычніка прайшоў раённы этап ХХХІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вучняў «Калядная зорка». У намінацыі «Сувенір-падарунак» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы 3 класа (кіраўнік Тарасава М.Б.) Папова К., Рамановіч В. і Кір’янава С., а ў намінацыі «Зімні спорт» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 11 класа Міранюк А.  Віншуем з поспехам!!

Продолжить чтение«Калядная зорка» пакарылася нашым вучням