Віншуем прызёраў раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы!

З раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі.

Краўчук Юлія  — 1 месца на дыстанцыі 3 км.

Пекун Кірыл — 1 месца на дыстанцыі 300 м.

Батура Ксенія — 1 месца ў кіданні  кап’я.

Краўчук Юлія  — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.

Краўчук Вікторыя — 2 месца ў штурханні ядра.

Андрухін Ягор — 2 месца на дыстанцыі 1 км.

Андрухін Ягор — 2 месца ў кіданні мяча.

Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 3 км.

Бабей Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1,5 км.

Бульц Наталля — 3 месца ў кіданні дыска.

Краўчук Вікторыя — 3 месца ў кіданні дыска.

 Віншуем дзяцей і іх настаўніка Сахарэвіча М. М.!

Продолжить чтениеВіншуем прызёраў раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы!

Узнагарода за змястоўнае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў «Лета анлайн-2023»

Па выніках інтэрнэт-галасавання ў рамках дыстацыйнага фестывалю інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Лета анлайн-2023», які быў накіраваны на на выяўленне найбольш змястоўных інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі, папулярызацыю рацыянальнага выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у іх дзейнасці, распаўсюджванне перадавога вопыту работы па фарміраванні інфармацыйнай культуры педагогаў, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў, у намінацыі «Інтэрнэт-рэсурс выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» дыпломам ІІІ ступені НДЦ «Зубраня» узнагароджаны аздараўленчы лагер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма». Віншуем!!

Продолжить чтениеУзнагарода за змястоўнае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў «Лета анлайн-2023»

Падведзены вынікі абласнога этапа IX рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага дня

У намінацыі  «Субота  —  майстэрня сямейнага вольнага часу» за распрацаваны праект «ШАБ: Школа Актыўных Бацькоў» дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Віншуем з перамогай!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі абласнога этапа IX рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага дня

Прайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

З восеньскага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з граматамі. Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 2 км. Андрухін Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1 км. Сярод сярэдніх школ ІІ групы на асеннім першынстве раёна па легкаатлетычнаму кросу каманда ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» заняла І месца і ўзнагароджана кубкам. Віншуем дзяцеў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!

Продолжить чтениеПрайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

Узнагароды за шматгадовую сумленную працу атрымалі дырэктар школы Ярмашэвіч А .М. і настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б.

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня  ў Палацы культуры горада Пружаны. Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік пачатковых класаў Тарасава Марына Браніславаўна. Віншуем!!!

Продолжить чтениеУзнагароды за шматгадовую сумленную працу атрымалі дырэктар школы Ярмашэвіч А .М. і настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б.

Урачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя

Вучні і педагогі школы зрабілі сапраўднае свята ў гонар герояў спорту. Прызёры II гульняў краін СНД Хоміч Анатоль і Літвіновіч Андрэй вучыліся ў нашай школе, таму сустрэча атрымалася па-асабліваму цёплай і трапяткой.  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік уручыў ад імя старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча падзячныя лісты і падарункавыя сертыфікаты. Шмат гучала цёплых слоў у адрас спартсменаў, якія праславілі Пружаншчыну на міжнародным узроўні, трэнераў і бацькоў. Ганарымся героямі спорту!

Продолжить чтениеУрачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя

Прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік».

У перыяд з 16 жніўня па 1 верасня 2023 года прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік». У яркіх і кранальных конкурсных работах дзеці перадалі паважлівае стаўленне да прафесіі настаўніка, пачуццё падзякі сваім мудрым настаўнікам за іх клопат і любоў. У намінацыі «Малюнак» 2 месца заняў Ханіла Яўгеній, навучэнец 4 класа. Віншуем Яўгена і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтениеПрайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік».

Педагогі школы на раённай жнівеньскай канферэнцыі атрымалі Ганаровыя граматы

Лепшыя педагогі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сярод іх намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце нашай школы Граб В. М. і настаўнік пачатковых класаў Ханіла І. В., якія былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.

Продолжить чтениеПедагогі школы на раённай жнівеньскай канферэнцыі атрымалі Ганаровыя граматы

Падведзены вынікі IV абласнога дыстанцыйнага конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Зорны спеў»

У намінацыі «Верш» дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Гац Кацярына, вучаніца 6 класа (педагог Сунік А.М.), дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Шырма Паліна, вучаніца 4 класа (педагог Бяляева І.Р.)

Выкананне вершаў глядзіце тут:

https://www.instagram.com/p/Cri3ulkod5h/

Продолжить чтениеПадведзены вынікі IV абласнога дыстанцыйнага конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Зорны спеў»

Падведзены вынікі раённага этапу маладзёжнага творчага конкурсу «Помнить. Чтить. Не допустить»

У намінацыі «Лучшее эссе» II месца заняла Бульц Наталля, вучаніца 8 класа нашай установы.

Віншуем!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі раённага этапу маладзёжнага творчага конкурсу «Помнить. Чтить. Не допустить»