Вучні 7 — 10 класаў наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Акрамя асноўных экспанатаў, дзеці яшчэ раз падрабязна пазнаёміліся з фотавыставай «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання». Каля помніка «Спаленым вёскам» яны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, аддалі даніну павагі гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчынна вайны.
Нам мір завешчана берагчы
У сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы
9 сакавіка ў рамках раённага конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі ў школе прайшоў квэст-круіз, удзельнікамі якога сталі вучні 5 — 7 класаў. Мерапрыемства ацэньвала паважанае журы на чале з начальнікам аддзела па адукацыі Казарэз І.А. Кожная каманда павінна была прайсці 6 станцый квэста: «Цікаўная», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». На станцыях дзяцей сустракалі члены ГА «БРСМ». З прапанаванымі заданнямі ўсе каманды справіліся паспяхова, але пераможцам стала каманда «Зубраня». Гульня атрымалася цікавая і займальная. Асабліва прыемна было атрымліваць узнагароды з рук Ірыны Анатольеўны Казарэз.🇧🇾🥇🥈🥉
Кожную суботу разам
Успомніць пачаткоўцам подзвігі жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагла гадзіна памяці “Жаночы твар вайны”. Пазнаваўчая гадзіна «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу» зацікавіла вучняў 5 — 7 класаў. Члены ГА «БРСМ» удзельнічалі ў зборы актыву і рыхтаваліся да квэста «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу». Вучні 7, 8, 10 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Учащиеся школы провели акцию «Я патриот» в рамках белорусско-российского проекта «Поезд Памяти»
Миронюк Анастасия и Батура Ксения знакомят учащихся школы с последними новостями белорусско-российского проекта «Поезд Памяти»
Кожную суботу разам
Пазнаваўчая гадзіна “Я ў ваенныя пайду” сабрала ў суботні дзень вучняў пачатковых класаў. Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Абеліскі”. Старшакласнікі адправіліся на экскурсію ў музейны пакой «Зала Перамогі» ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Каманда вучняў 4 — 6 класаў удзельнічалі ў адкрытым зімовым першынстве раёна па лёгкай атлетыцы.
Афганістан — наша памяць і боль
Аўторак — дзень інфармацыйных гадзін. 15 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вываду войск з Афганістана. Вучні даведаліся аб прычынах уводу савецкіх воінаў у Афганістан, аб мужнасці і гераізме нашых землякоў, аб цяжкіх умовах, у якіх давялося змагацца і аб дапамозе, якую аказвалі савецкія воіны мясцовым жыхарам, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.
Кожную суботу разам
Суботні дзень паклікаў вучняў пачатковых класаў у цікавы віртуальны тур “Скарбонка памяці”, дзе школьнікі не толькі даведаліся аб гісторыі стварэння музея Вяікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, але і наведалі шматлікія яго экспазіцыі, адказалі на пытанні віктарыны, атрымалі шмат ведаў аб гісторыі роднай краіны. Вучні 5 — 9 класаў праглядзелі і абмеркавалі кінафільм «Глядзі і памятай”.
Я патрыёт сваёй краіны
Суботняя раніца 28 студзеня пачалася не зусім звычайна. Вучні і педагогі сабраліся, каб падтрымаць вучаніцу 10 класа Міранюк Анастасію, якая адпраўляецца на раённы этап Рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». 🇧🇾👍#поездпамяти