Канікулы з карысцю
Падчас экскурсіі ў г. Пружаны вучні 5 — 7 класаў наведалі у Палацы культуры пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечаны вайне ў Афганістане. Даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці маладых, жыццярадасных рабят, хто з гонарам выконваў свой воінскі абавязак. Незабыўныя ўражанні засталіся ў школьнікаў і ад наведвання музейнага пакоя «Зала Перамогі», размешчанага ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, узгадалі рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія гадзіны, змаглі патрымаць у руках зброю часоў ваеннага ліхалецця.