Сцежкамі гісторыі

Падчас канікулаў вучні 8 — 10 класаў пабывалі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая  крэпасць — герой, музеі “5 форт”, дзе ўзгадалі яшчэ раз падзеі жорсткай барацьбы савецкіх воінаў — абаронцаў Брэсцкай крэпасці з ворагам у чэрвені 1941 года. Прыгажосць прыроднага свету прывабіла вока навучэнцаў у музеі прыродазнаўства БрДУ імя А.С Пушкіна. Асабліва захапляльным было наведванне 38 асобнай дэсантна — штурмавой  брыгады, дзе старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй яе стварэння, ваеннай тэхнікай, патрымалі ў руках сапраўдную зброю.

 

Продолжить чтениеСцежкамі гісторыі

Канікулы. Дзень трэці

Найлепшы адпачынак у час канікул — гэта экскурсіі. Вучні пачатковых класаў мелі магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Драмлёва», на месцы спаленай фашыстамі вёскі, дзе ў страшных муках загінулі 196 мірных жыхароў. Пабывалі школьнікі на радзіме Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы, дзе наведалі Жабінкоўскі гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з жыццёвым шляхам ваеннага і палітычнага дзеяча, наведалі залу, экспанаты якой расказалі аб жорсткасці ворага ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незабыўным для вучняў стала наведванне вядомага ў вобласці Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра ў в. Хмелева. Шмат гістарычных звестак атрымалі навучэнцы аб храме святога Архангела Міхаіла, які знаходзіцца ў аграгарадку Сцяпанкі,  дзе айцец Рыгор паведаміў аб тым, што першае ўпамінанне аб існаванні царквы адносіцца да 1619 года. Па дарозе дадому пачаткоўцы спыніліся ля помніка-танка ў в. Пелішча і ўшанавалі памяць воінаў 19-й механізаванай брыгады, якія 22 ліпеня 1944 года вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень трэці

Прастора памяці

У школе адбылася дыялогавая пляцоўка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момлікам Аляксандрам Канстанцінавічам, які пазнаёміў рабят з матэрыяламі аб расследаванні малавядомых падзей і фактаў гісторыі Брэсцкай вобласці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі аб важнасці работы, якая праводзіцца па захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, задавалі госцю хвалюючыя іх пытанні.

 

Продолжить чтениеПрастора памяці

А памяць жыве ў нас

Пад такой назвай у рамках шостага школьнага дня педагогі нашай установы арганізавалі і правялі для вучняў інтэрактыўную гульню на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». У гульні прынялі ўдзел вучні з трох устаноў адукацыі раёна. Удзельнікам было прапанавана выкананне розных заданняў на наступных інтэрактыўных пляцоўках: «На прывале», «Партызанская аптэка», «Гістарычная», «Майстэрня памяць». Вучні ўсіх устаноў паказалі высокі ўзровень ведаў.

1 месца — каманда ДУА «Слабадская сярэдняя школа»

2 месца — каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

3 месца — каманда ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Фінальным акордам гульні стала ўзнагароджанне пераможцаў і сумеснае выкананне песні.

 

Продолжить чтениеА памяць жыве ў нас

У адзінстве наша сіла

16 верасня 2022 года наша ўстанова адукацыі далучылася да напісання рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Тэкст дыктанта змяшчаў кароткія гістарычныя звесткі пра падзеі 17 верасня 1939 года, якія сталі асновай для зацвярджэння новага дзяржаўнага свята, якое дазваляе вызначыць важнасць народнага яднання на шляху да расквіту Радзімы.??

 

Продолжить чтениеУ адзінстве наша сіла

Рыхтуемся да свята

16  верасня 2022 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Вучні яшчэ раз узгадалі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны, ушанавалі хвілінай маўчання памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную краіну гучаў у кожным слове. ??#неделянародногоединства??

Продолжить чтениеРыхтуемся да свята

Наша школа сустракае свята

Фотачэлендж ад актывістаў «У адзінстве народа — наша сіла!», прысвечаны Дню народнага адзінства. Першымі разсмясцілі сваё фота дзевяцікласнікі. Далей яны перадалі эстафету вучням другога класа. На працягу дня адно за другім з’яўляліся цікавыя фотаздымкі. Нашы рабяты ў чарговы раз даказалі: яны ўмеюць сустракаць важныя для нашай краіны святы яскрава і арыгінальна, пры гэтым добра асэнсоўваючы іх важны, глыбокі сэнс.????#неделянародногоединства??

Продолжить чтениеНаша школа сустракае свята

Канікулы — цудоўная пара для актыўнага адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў, іх творчага, фізічнага і інтэлектуальнага развіцця

Продолжить чтениеКанікулы — цудоўная пара для актыўнага адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў, іх творчага, фізічнага і інтэлектуальнага развіцця

Дата, якая назаўсёды ўпісана ў гісторыю краіны

У дзень святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь актыў грамадскіх аб’яднанняў установы ўсклаў кветкі да помніка ахвярам фашызму аг. Шані і ўшанаваў памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеДата, якая назаўсёды ўпісана ў гісторыю краіны