З 14 кастрычніка па 14 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна

     З мэтай прыцягнення насельніцтва і працоўных калектываў да выканання работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна з 14 кастрычніка па 14 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеЗ 14 кастрычніка па 14 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна

У рамках Тыдня бацькоўскай любові для вучняў 6-9 класаў прайшла гадзіна развагі «Святое слова — мама!» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айца Сергія

    Бацюшка распавёў рабятам пра гісторыю свята Пакроваў, пра зямное жыццё Багародзіцы, як ідэалу для дзяўчынкі, жанчыны-маці. Была асабліва падкрэслена важнасць сямейных асноў, значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – маці, чыя любоў ахвярная і ўзнёслая. У завяршэнні мерапрыемства айцец Сергій падкрэсліў, што няма на свеце чалавека радней і бліжэй маці. Яе любоў да дзяцей бязмежная, бескарыслівая, поўная самаадданасці.

Продолжить чтениеУ рамках Тыдня бацькоўскай любові для вучняў 6-9 класаў прайшла гадзіна развагі «Святое слова — мама!» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айца Сергія

14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

     14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Парфенюк Ганнай, якая пазнаёміла дзяцей з умовамі паступлення і навучання ў гэтай вышэйшай навучальнай установе, прахаднымі баламі ў 2024 годзе, а таксама з матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта.

 

 

Продолжить чтение14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

У рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

      Удзел у гэтай акцыі – добрая магчымасць сфарміраваць у дзяцей грамадзянскую адказнасць, паказаць любоў і павагу да сваёй малой Радзімы.

Продолжить чтениеУ рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

Навучэнцы 5,6 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда»

Продолжить чтениеНавучэнцы 5,6 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда»

Навучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС

     З мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый навучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС. Дзеці атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС

8 кастрычніка навучэнцы 1,8,9,10 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет», «Беларуская літаратура», «Геаграфія», «Біялогія» і пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»

      Дзеці даведаліся, што Белавежская пушча- гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.

Продолжить чтение8 кастрычніка навучэнцы 1,8,9,10 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет», «Беларуская літаратура», «Геаграфія», «Біялогія» і пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося сёння ў Палацы культуры горада Пружаны

     Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Падзячным лістом Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана настаўнік матэматыкі Семянчук Валянціна Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сунік Алена Мікалаеўна. Віншуем!

 

Продолжить чтениеУрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося сёння ў Палацы культуры горада Пружаны

 Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця прайшоў у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

     Урок быў накіраваны на знаёмства школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця, фарміраванне разумення значнасці МУР у вырашэнні глабальных праблем сучаснасці, ўсведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах рэалізацыі ідэй і прынцыпаў ўстойлівага развіцця.

 

Продолжить чтение Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця прайшоў у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды

Нашы вучні занялі ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы. На дыстанцыі 2 км Пекун Данііл быў трэцім. Віншуем ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Продолжить чтениеКаманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды