Вось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

10 дзён праляцелі неўзаметку. Рабяты атрымалі не толькі працоўны досвед, але і масу прыемных уражанняў. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. павіншавала будатрадаўцаў з заканчэннем працоўнага семестра. Хрысціна Вячаславаўна падзякавала хлопцам за добрую працу, уручыла памятныя падарункі, выдатныя фатаграфіі, што выклікала шквал станоўчых эмоцый. У нядзелю хлопчыкаў і дзяўчынак чакае цудоўны сюрпрыз ад ААТ «Шані-аграпрадукт». Многія з дзяцей будуць індывідуальна працаўладкаваны і прадоўжаць далей працаваць на карысць роднай гаспадаркі.
#карысныя канікулы

 

Продолжить чтениеВось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

Эфектыўнае лета

Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прадаўжаюць працаваць у складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы ў захаванні ўраджаю. Дзеці не толькі добра працуюць, але і знаходзяць час для арыгінальных фотаздымкаў.

#моладзьзараджай #эфектыўнаелета

 

Продолжить чтениеЭфектыўнае лета

Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі  праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!

 

 

 

 

Продолжить чтениеВіншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

Вучні 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

У рамках Года якасці з мэтай папулярызацыі прэстыжу рабочых прафесій навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталей займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца ​​з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе.

Продолжить чтениеВучні 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

У рамках Года якасці вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт». Экскурсію для дзяцей правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.У. Дзеці яшчэ раз успомнілі прафесіі, без якіх не абысціся ў гаспадарцы. Нехта з дзетак убачыў сваіх бацькоў на дошцы гонару. Падзяліліся думкамі аб прафесіі сваіх бацькоў і прыйшлі да адзінай думкі: ад таго, як спрацуеш зараз — залежыць будучыня.🌿🕊️🌍🕊️🌲🌳

Продолжить чтениеВучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

Вучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»

У рамках Года якасці для вучняў 5-9 класаў прайшоў кіналекторый «Скарбніца Беларусі» 18 красавіка.

Продолжить чтениеВучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»