Восеньскія канікулы. Дзень шосты

     Члены ГА БРПА абмеркавалі за кубкам гарбаты вынікі трэцяга працоўнага семестра. Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне памяці каля помніка «Ахвярам фашызму» аг. Шані «Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем». Навучэнцы 5-7 класаў прагледзелі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў». На працягу дня рабяты гулялі ў настольны тэніс і стваралі аплікацыі на паперы.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень шосты

Восеньскія канікулы. Дзень пяты

Навучэнцы 4-6 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 85-годдзя Брэсцкай вобласці.

    У рамках святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 8-10 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Брэст. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Падчас экскурсіі па тэрыторыі крэпасці рабяты наведалі цэнтральную частку мемарыяла, прысвечанага абароне 1941 года. Пачынаючы ад галоўнага ўваходу ў выглядзе зоркі, прайшлі па цэнтральнай алеі, якая вядзе ў Цытадэль, дзе знаходзяцца асноўныя помнікі, Вечны агонь і казармы XIX стагоддзя. Па дарозе ўбачылі аплаўлены цэгла-гэта вынік дзеяння агнямётаў падчас вайны. Столькі часу прайшло з тых часоў, ужо няма ў жывых абаронцаў крэпасці, а людзі ўсё ідуць і ідуць у крэпасць, каб пакланіцца мужнасці яе абаронцаў. Памятаць, каб такое не паўтарылася, памятаць, каб расказаць нашчадкам, памятаць, каб жыць. Другім пунктам маршруту стаў музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія распавядаюць пра дзейнасць Брэсцкай мытні па прадухіленні кантрабанды культурных каштоўнасцяў. Убачылі шырокую экспазіцыю музея: калекцыю рускага іканапісу, антыкварную мэблю, вырабы з бронзы і фарфору.  У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак» навучэнцы наведалі ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Начальнік упраўлення тэхнічных экспертыз Сяргей Анатольевіч Шука распавёў рабятам пра гісторыю стварэння экспертнага ведамства, відах экспертыз, што выконваюцца абласным упраўленнем, а таксама больш дэталёва аб экспертных даследаваннях, якімі займаюцца непасрэдна яго падначаленыя. Прыводзячы прыклады з экспертнай практыкі, Сяргей Анатольевіч звярнуў увагу юнакоў і дзяўчат на тое, што Інтэрнэт – гэта не толькі вялікі аб’ём карыснай інфармацыі, але і велізарная небяспека: ашуканцы выкарыстоўваюць сусветную павуціну ў сваіх мэтах. Сяргей Анатольевіч даў некалькі карысных саветаў, якія дазволяць школьнікам не трапіцца на вуду зламыснікаў, а таксама парэкамендаваў ім мець розныя паролі ад акаўнтаў у сацыяльных сетках і электронных скрынь.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень пяты

Восеньскія канікулы. Дзень чацвёрты

     У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Семянчук В.М. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў аг. Бездзеж Драгічынскага раёна. Першы пункт маршруту- унікальны музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок». Патрапіўшы на тэрыторыю музея, рабяты акунуліся ў яго неверагодную атмасферу. У кожнай зале навучэнцы палюбаваліся ўнікальнымі экспанатамі, створанымі рукамі мясцовых рукадзельніц, паўдзельнічалі ў майстар-класах народнага промыслу, паспрабавалі сябе за ткацкім станком. У завяршэнне экскурсіі ўсе дзеці прынялі ўдзел у дэгустацыі традыцыйнай бездежскай кухні.  Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі аграгарадка. Адной з асноўных славутасцяў Бездзежа з’яўляецца Траецкая драўляная царква, пабудаваная ў 1784 годзе. Таксама рабяты палюбаваліся веліччу Траецкага касцёла, які быў пабудаваны ў 1820 годзе. У завяршэнні экскурсіі навучэнцы наведалі пункт геадэзічнай дугі Струвэ, якая ўваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама мелі магчымасць пастаяць і загадаць жаданне пад чорнай бярозай. Экскурсія атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай.

    У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой навучэнцы 9,10 класаў разам з мамай Бабея Ягора і класнымі кіраўнікамі Вашчук А.У. і Аблаушка І.М. здзейснілі велапрабег па маршруце «аг.Шані- в. Засімавічы- аг. Шані». Рабяты не толькі наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, аказалі пасільную дапамогу, але і мелі магчымасць пагутарыць ля вогнішча з айцом Сергіем пра веру, жыццё і дабро.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень чацвёрты

Восеньскія канікулы. Дзень трэці

     У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы » і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 1-4 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам педагогаў Тарасавай М.Б. і Коверзневай І. М. адправіліся ў падарожжа па Жабінкаўскім раёне. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Дрэмлёва», створаны ў 1982 годзе на месцы аднайменнай вёскі Дрэмлёва, якая была спалена падчас Вялікай Айчыннай вайны падчас адной з карных аперацый нямецкіх захопнікаў. Пасля страшнай трагедыі вёска так і не адрадзілася. На яе месцы ўзведзены невялікі курган і помнік у выглядзе трох фігур жанчын розных пакаленняў, як сімвал нязгаснай людской памяці. Рабяты ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў хвілінай маўчання. Другі пункт маршруту- УК «Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей». Дзеці акунуліся ў атмасферу далёкага мінулага. Даведаліся, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, як уладкоўвалі свой побыт. Вучні правялі час з цікавасцю і карысцю. У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой дзеці наведалі Спаса-Праабражэнскі манастыр у аг. Хмелева. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй манастыра, яго ўнутраным укладам і галоўнай святыняй — Чанстахоўскай іконай Божай Маці. У сваіх водгуках дзеці адзначылі, што экскурсія была для іх вельмі пазнавальнай, а галоўнае- яны задумаліся пра важнасць наведвання храма.

    Навучэнцы 5,6 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-гульнявой праграме «Куфар загадак» і наведалі выставу «Генацыд беларускага народа». Для навучэнцаў 8,9 класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні быў арганізаваны кіналекторый «Вірус нацызму». Крысевіч Юлія наведала прафілактычнае мерапрыемства «Беражы сваё здароўе» з удзелам фельчара ФАП в.Чахец Жук С.В. у рамках работы рознаўзроставага атрада ў в. Чахец. На працягу ўсяго дня дзеці мелі магчымасць пагуляць у настольны тэніс пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М. М.

    У рамках месячніка па добраўпарадкаванні «Зробім наш раён чысцей разам» члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. і педагогамі Вашчук А.У. і Калядой А.Г. прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

 

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень трэці

Восеньскія канікулы. Дзень другі.

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё». Навучэнцы 5-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі ярмаркі здароўя «Скажы шкодным звычкам — не!» Члены пошукавага атрада працавалі над праектам «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».

 

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень другі.

Сустрэча педагагічнага калектыву са старшым упаўнаважаным ІСН Пружанскага РАУС Борсукам П.П. «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».

Продолжить чтениеСустрэча педагагічнага калектыву са старшым упаўнаважаным ІСН Пружанскага РАУС Борсукам П.П. «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».

Восеньскія канікулы. Дзень першы

     У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» навучэнцы 8-10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. наведалі ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа». Старшакласнікі прынялі ўдзел у таварыскай сустрэчы па валейболе, а таксама наведалі выставу «Генацыд беларускага народа».

      Залатая восень- адно з самых яркіх і маляўнічых часоў года. Навучэнцы 1-4 класаў пабывалі ў творчай майстэрні «Восеньскі вернісаж» і прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячай творчасці «Фарбы восені».

    У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» і спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак» навучэнцы 5,6 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Асцярожна! Інтэрнэт». Сацыяльны педагог Чыбісава М.В. у даступнай форме расказала школьнікам аб розных відах інтэрнэт-пагроз. У ходзе дыялогу рабяты ўспомнілі і абмеркавалі правілы ветлівых зносін і паводзін у Інтэрнэце, задумаліся аб карэктным звароце са сваімі і чужымі асабістымі дадзенымі, пагаварылі пра тое, як не патрапіць у сеткі махляроў. Члены рознаўзроставага атрада ў в. Кацёлкі ў інтэрактыўнай форме ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі на дарозе і дома.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень першы