Летнімі вечарамі праходзяць не толькі спартыўныя мерапрыемствы. Сёння навучэнцы прынялі ўдзел у пазнавальным экспрэсе «Сімвалы смутку і жалю». На мерапрыемстве прагучалі страшныя лічбы аб колькасці загінуўшых у выніку генацыду на тэрыторыі БССР, аб тым, колькі населеных пунктаў было знішчана разам з жыхарамі, аб самай вялікай трагедыі Вялікай Айчыннай вайны — аб Хатыні, гісторыю якой забываць нельга.
Хатынь-гэта адно з найбольш шанаваных месцаў Беларусі, сімвал трагедыі беларускага народа. Многія з дзяцей былі на экскурсіі ў гэтым гістарычным месцы. Вучні прыйшлі да высновы, што неабходна памятаць пра трагічныя падзеі, пра гора тых дзён, пра жахі фашызму, таму што толькі памяць пра вайну заклікае да адказнасці за мір на зямлі.
Каля помніка ахвярам фашызму дзеці ўспомнілі прозвішчы загінуўшых аднавяскоўцаў, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.