Лета на карысць
Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты
Атрад «Гномікі» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н. В. і педагога-арганізатара Каляды А. Г. прыняў удзел у раеннай інклюзіўнай спартыўнай акцыі «Інклюзіўны пікнік».
Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты
Экскурсія ў Пружанскі РАУС
Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты
Заняткі для атрада «Непаседы» праводзяць інструктар па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Сахарэвіч Мікалай Мікалаевіч і член валанцёрскага атрада «ДОМ» Рамановіч Анастасія.
Канікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты
Мерапрыемствы спартыўнай і інтэлектуальнай накіраванасці «Музычная карусель», «Займальная бочачка», «Спартыўная салянка», «На вяршыні Алімпу», «Лета – пара спартыўная!», «Летняе сонца на кожнай старонцы», «Я за здаровы лад жыцця!» зарадзілі выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» бадзёрым настроем і масай пазітыўных эмоцый.
Канікулы ў лагеры. Дзень чатырнаццаты
Гадзіна ціхага чытання любімых кніг аб’яднала выхаванцаў аздараўленчага лагера ў суботні дзень. Дванаццаць подзвігаў Геракла і прыгоды Машы і Мядзведзя, падарожжы Гулівера і дапамога Цімура і яго каманды заахвоцілі маленькіх чытачоў. А конкурсы малюнкаў, якія праводзяцца ў летніку, дапамагаюць развіваць фантазію і творчыя здольнасці дзяцей.
Канікулы — лепшы час для адпачынку
Падчас паходу вучні 10 класа наведалі Брацкую магілу ў аграгарадку Стараволя і мемарыяльны сквер у вёсцы Зарэчча, створаны ў памяць аб загінулых жыхарах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, і ў гонар усіх жыхароў вёскі, прайшлі па Алеі памяці, пазнаёміліся з партрэтамі жыхароў вёскі, што загінулі падчас вайны на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі, Прусіі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Германіі, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, да абеліска ўсклалі кветкі.
Потым іх чакаў цудоўны адпачынак на свежым паветры, песні і гульні, цікавыя гісторыі ля кастра.
Канікулы ў лагеры. Дзень дванаццаты
Выхаванцы прышкольнага лагера наведалі Палацавы комплекс у Ружанах, які з’яўляецца адным з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Падчас экскурсіі пачаткоўцы пазнаёміліся з мінулым рэзідэнцыі, экспазіцыяй фрагментаў інтэр’ераў Палаца Сапегаў тых часоў і аўтэнтычнымі прадметамі. Таксама вучні пабывалі ў адной з залаў дынастыі Сапегаў, дзе праходзяць выставы беларускіх мастакоў.
Канікулы. Дзень адзінаццаты
Падчас канікул выхавальнікі школьнага летніка «Дружба» наведалі рамонтную майстэрню ААТ «Шані-аграпрадукт». Экскурсію для іх арганізавала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. Вядучы інжынер Рыбачок П.М. пазнаёміў школьнікаў з найноўшай сельгастэхнікай, набытай гаспадаркай, з новымі сельскагаспадарчымі прафесіямі, запатрабаванымі ў акцыянерным таварыстве, запрасіў на працу ў гаспадарку пасля школы.