Экскурсія ў лес

«У гасцях у Берандзея» пабывалі выхаванцы прышкольнага лагера. Гуляючы па лесе, яны знаёміліся з прыродай свайго краю, назіралі за раслінамі, птушкамі, казуркамі. Прагулка скончылася правядзеннем рухомых гульняў на прыродзе. Экалагічныя экскурсіі даюць дзіцяці шмат новай цікавай інфармацыі, уражанняў і станоўчых эмоцый. Акрамя таго, падобныя экскурсіі дапамагаюць выхаваць у дзецях любоў да прыроды, вучаць беражлівым адносінам да яе багаццяў, расліннага і жывёльнага свету.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў лес

Канікулы. Дзень чацвёрты

Чацвёрты дзень канікул быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі: настольная гульня «ИгроЛенд» і конкурс малюнкаў «Вясёлы красавік», гадзіна ціхага чытання «Свет любімых казак» і караоке-шоу «Разам спяваем любімыя песні», экалагічны квэст «Сцяжынкамі роднага краю» і прафілактычная гульня «Скажем дружно. Вредные привычки, нам это не нужно», конкурсная праграма “У свеце флоры і фаўны” і гадзіна прафілактыкі “Курэнне – каварная пастка”, гадзіна зносін “Беларусь – краіна міру і добрасуседства” і захапляючая дыскатэка. Цудоўны настрой забяспечаны!

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень чацвёрты

Канікулы. Дзень трэці

У трэці дзень работы аздараўленчага лагера шмат пазнавальнага чакала дзяцей. Выхаванцаў запрасілі ў Мультыклуб «Смешарики. Азбука здоровья». Віртуальная экскурсія «Белавежская пушча – рай для турыстаў» паклікала ў цудоўнае лясное падарожжа па родным краі. Прывабіла дзяцей і экскурсія ў студыю ДПМ Палаца культуры г.Пружаны і ААТ «Пружанскі льнозавод». Самых спрытных вызначыла спартландыя «Самые смелые и ловкие». Канікулы — найлепшы час для адпачынку.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень трэці

Канікулы. Дзень другі

Цікавыя гульні са Смяшарыкамі, інтэлектуальныя гульні, накіраваныя на фарміраванне ў школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця, пазнавальныя экскурсіі ў музейны пакой, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры г. Пружаны і  ААТ «Пружанскі кансервавы завод» далі магчымасць дзецям даведацца шмат цікавага і проста адпачыць.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень другі

Канікулы з карысцю

У першы дзень канікул нашу ўстанову адукацыі наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Пружаны». Педагог-арганізатар пазнаёміла навучэнцаў з экспазіцыяй, прысвечанай паэту-земляку Міколу Засіму. Каля помніка ахвярам фашызму рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю