Концепция республиканского социального проекта по поддержке спорта и здорового образа жизни «Дотянись до мечты»
Президентский спортивный клуб при содействии Министерства образования Республики Беларусь и Министерства спорта и туризма Республики Беларусь продолжает в 2023-2024 годах проведение республиканского социального проекта по поддержке спорта и здорового образа жизни «Дотянись до мечты».`Проект реализуется с целью вовлечения как можно большего количества детей и подростков, молодежи, трудоспособного населения и лиц пожилого возраста в регулярные физкультурно-спортивные занятия и приобщения их к активному отдыху.
Условия участия и правила проведения республиканского конкурса по поддержке спорта и здорового образа жизни ”Дотянись до мечты“ можно посмотреть по ссылке:
«Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршыняў»
ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршыняў» для старшакласнікаў прайшла з удзелам прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя. Сустрэча была яркай, незабывальнай, аказала вялікі ўплыў на падлеткаў. Магчыма, яна падштурхнула некаторых да новых спартыўных дасягненняў. Хлопцы дзяліліся ўражаннямі ад гульняў, паказалі свае медалі, расказалі аб цяжкасцях, з якімі сустракаліся на спартыўным шляху. Мерапрыемства садзейнічала прапагандзе ЗЛЖ, культуры паводзін як у спорце, так і ў грамадскім месце, аказала пазітыўны ўплыў на развіццё асобы падлеткаў.
Урачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя
Вучні і педагогі школы зрабілі сапраўднае свята ў гонар герояў спорту. Прызёры II гульняў краін СНД Хоміч Анатоль і Літвіновіч Андрэй вучыліся ў нашай школе, таму сустрэча атрымалася па-асабліваму цёплай і трапяткой. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік уручыў ад імя старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча падзячныя лісты і падарункавыя сертыфікаты. Шмат гучала цёплых слоў у адрас спартсменаў, якія праславілі Пружаншчыну на міжнародным узроўні, трэнераў і бацькоў. Ганарымся героямі спорту!
Вучні 8-9 класаў здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані»
У рамках культурна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» вучні 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна -патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Вашчук А. В. здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Маёнтак Дзяконскіх знаходзіцца ў в.Каштанаўка. На жаль, ад яго засталіся толькі рэшткі. але атмасфера гістарычных падзей аказала пазітыўны ўплыў на падлеткаў. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці дзяцей.
Вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»
Наступіла восеньская пара — закружылася лісце ў вальсе, у агародах паспелі гародніна і прыйшоў час збіраць ураджай. Насельнікі градак, самай мудрагелістай формы і памеру, не толькі смачныя і карысныя, але яны падштурхоўваюць да творчасці, будзяць фантазію і ўяўленне, выхоўваюць уменне бачыць незвычайнае ў звычайным. У школе быў арганізаваны вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны» з мэтай арганізацыі сумеснай стваральнай дзейнасці навучэнцаў, педагогаў і бацькоў, развіцця творчай і пазнавальнай актыўнасці, экалагічнай культуры і мастацка-эстэтычнага густу ўдзельнікаў. Бацькі, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прынялі ўдзел у кірмашы, стварылі вельмі цікавыя вырабы з гародніны, прыдумалі арыгінальныя назвы сваім «шэдэўрам». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» растлумачылі малодшым школьнікам карысць гародніны ў нашым харчаванні.
Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты»
У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!» члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты» для вучняў 4 класа. Валанцёры не толькі разам з вучнямі малявалі малюнкі, адгадвалі рэбусы, але і пазнаёмілі з важнай інфармацыяй аб правільным харчаванні.
Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна»
З 18 па 29 верасня праводзіцца абласная інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не толькі пазнаёмілі навучэнцаў і педагогаў з планам тыдня, але і арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна». Дзеці і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, спявалі песні, танцавалі. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры?
Лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!»
З мэтай фарміравання пазітыўных установак навучэнцаў і педагогаў на здаровы лад жыцця ў рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» у школе прайшоў лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!».
Валанцёрскі атрад «ДОМ» зноў у рабоце
Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» падрыхтавалі лістоўкі і правялі для работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт» і Шаняўскога сельвыканкама прафілактычную акцыю»12 сакрэтаў даўгалецця».