«Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»

У перыяд з 18 па 29 верасня на тэрыторыі Пружанскага раёна ў рамках рэалізацыі прафілактычных праектаў «Пружаны — здаровы горад» і «Клепачы — здаровы аграгарадок» будзе праходзіць інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Мэта правядзення акцыі — правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на змяненне адносін дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця як да асабістага і грамадскаму прыярытэту, прыцягненне падрастаючага пакалення да агітацыйнай і прафілактычнай дзейнасці, якая спрыяе фарміраванню ўстойлівых сацыяльна прымальных мадэляў паводзін.

 

Продолжить чтение«Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»

«Мастацтва жыць»

Менавіта з такой назвай для старшакласнікаў было праведзена мерапрыемства 9 верасня да Дня прадухілення самагубства. Загадчык Шаняўского ФАПа Рыбачок Я.Р. падзялілася з вучнямі інфармацыяй аб прычынах, наступствах, псіхалагічным стане падлеткаў, якія вырашылі здзейсніць суіцыд. Чырвоным радком гучала інфармацыя аб тым, што неабходна цаніць сваё жыццё, бо яно даецца толькі адзін раз. Педагог сацыяльны нагадала падлеткам, што нягледзячы на ўсе праблемы, можна заўсёды знайсці выйсце.

Продолжить чтение«Мастацтва жыць»

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

9 верасня для вучняў школы былі арганізаваны гульня-эстафета «Разам мы такая сіла!» , спартыўны мікс «От лени болеют, от труда здоровеют», спартыўны марафон «Моладзь. Здароўе. Вобраз жыцця». Падчас спартыўных мерапрыемстваў у камандах быў дух саперніцтва, узаемадапамогі, падтрымкі і сяброўства.  Усе імкнуліся праявіць свае лепшыя якасці, а лепшыя атрымалі ўзнагароды.

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя»

У рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя». Кожны павінен цвёрда ведаць, як здароўе захоўваць. Вынікам мерапрыемства стала выснова: трэба задумвацца над сваімі дзеяннямі і разумець, што жыццё складаецца з дробязяў і нават маленькая дробязь можа перарасці ў вялікую праблему. Каб пазбегнуць гэтага, неабходна фарміраваць адну галоўную звычку — быць здаровым.

Продолжить чтениеУ рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя»

Заняткі ў Водным палацы

У рамках Тыдня спорту і здароўя вучні 7 і 8 класа пад кіраўніцтвам настаўніка па фізічнай культуры і спорце Сахарэвіча М.М. наведалі водны палац г.Пружаны, дзе правялі першы ўрок па плаванні ў гэтым навучальным годзе.

Продолжить чтениеЗаняткі ў Водным палацы

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі для навучэнцаў спартыўны майстар-клас.

З мэтай папулярызацыі  спартыўнага руху «Варкаўт», прапаганды здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення члены валанцёрскага атрада «ДОМ» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і спорту Сахарэвіча М.М. арганізавалі для навучэнцаў спартыўны майстар-клас. Займаючыся фізкультурай на вулічных трэнажорах, хлопцы развіваюць не толькі сілавыя характарыстыкі, але і асабістыя якасці, такія, як упэўненасць у сабе і цягавітасць. Акрамя таго, трэніроўкі даюць падлеткам добры шанец праявіць сябе і дамагчыся высокіх вынікаў.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі для навучэнцаў спартыўны майстар-клас.

Флэшмоб «Мы — здаровае пакаленне»

Добра арганізаваны рухомы перапынак — важны фактар паляпшэння рухальнага рэжыму дзяцей у барацьбе з гіпадынаміяй. Значную дапамогу ў арганізацыі пераменаў аказваюць члены валанцёрскага атрада»ДОМ». Сёння падлеткі танцавалі флэшмоб «Мы — здаровае пакаленне» ў рамках Тыдня спорту і здароўя.

 

Продолжить чтениеФлэшмоб «Мы — здаровае пакаленне»

У школе стартавала Рэспубліканская акцыя «Тыдзень спорту і здароўя»

Продолжить чтениеУ школе стартавала Рэспубліканская акцыя «Тыдзень спорту і здароўя»