Тэма:
Стварэнне ўмоў для практычнай рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, прыёмных бацькоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці пры стварэнні ўласнай выхаваўчай сістэмы
Мэта:
Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ў школе праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Задачы:
1.Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу кожнага класнага кіраўніка, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
2.Садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі.
3.Спрыяць павышэнню якасці і эфектыўнасці сістэмы выхаваўчай работы школы праз выкананне адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання і сацыялізацыі вучняў.
Пасяджэнне № 1 Жнівень
Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класнага кіраўніка ў 2024/2025 навучальным годзе
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання:
- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе».
Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.
- Планаванне класнымі кіраўнікамі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў класах на 2024/2025 навучальны год.
Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.
- Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.
Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання.
- Вывучэнне метадычных рэкамендацый па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі.
Адказны: Чыбісава М.В., педагог сацыяльны.
Практычная частка:
- Агляд сучаснай літаратуры па праблемах выхавання.
Адказны: Каляда А. Г., бібліятэкар.
- Выстава метадычнай літаратуры па тэме ,,Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.
Адказны: Каляда А. Г., бібліятэкар.
Пасяджэнне № 2 Лістапад
Тэма: Удасканаленне форм работы класнага кіраўніка па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Пытанні для абмеркавання:
- Арганізацыя спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў школе як аднаго з важнейшых напрамкаў фарміравання здаровага ладу жыцця. (Ханіла І.В., класны кіраўнік 1 класа)
- Прафілактыка шкодных звычак сярод навучэнцаў, барацьба з курэннем і вейпінгам сярод падлеткаў.
(Аблаушка І.М., класны кіраўнік 9 класа)
- Арганізацыя работы па фарміраванні адказных адносін у навучэнцаў уласнага здароўя як найважнейшай каштоўнасці, прафілактыка наркаманіі і таксікаманіі сярод падлеткаў. (Вашчук А.В., класны кіраўнік 10 класа)
Практычная частка
Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей. (Менжынская Г.А., класны кіраўнік 5 класа)
- Рэфлексія «Абмен меркаваннямі».
Пасяджэнне № 3 Люты
Тэма: Грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў ва ўмовах школьнага жыцця.
Форма правядзення: семінар-абмен вопытам.
Пытанні для абмеркавання:
- Асноўныя напрамкі работы класнага кіраўніка па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў (Чыбісава М.В., класны кіраўнік 2 класа) (з вопыту работы)
- Асаблівасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме работы класнага кіраўніка на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
(Тарасава М.Б., класны кіраўнік 4 класа) (З вопыту работы)
- Арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных культурных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові да Айчыны, падтрымку творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі. (Вашчук А.В., класны кіраўнік 10 класа) (З вопыту работы)
Практычная частка
Наведванне і аналіз пазакласных мерапрыемстваў. (Члены метадычнага аб’яднання)
Пасяджэнне № 4 Май
Тэма: Паказчыкі эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.
Форма правядзення: творчая справаздача
Пытанні для абмеркавання:
1.Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі за 2024/2025 навучальны год.
Адказны: Сунік А.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.
2.Справаздача класных кіраўнікоў па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі у 2024/2025 навучальным годзе.
Адказныя: класныя кіраўнікі.
3.Справаздача педагога сацыяльнага аб арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы сярод непаўналетніх ў 2024/2025 навучальным годзе.
Адказны: Чыбісава М,В., педагог сацыяльны.
Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання А.М.Сунік