Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Злёт быў сапраўдным святам: актывісты спявалі, танцавалі, прымалі віншаванні, а лепшыя піянеры і піянерскія дружыны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Продолжить чтениеУдзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

19 мая — Дзень піянерыі! Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і сама гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным для юнага пакалення. Сёння на ўрачыстым піянерскім зборы наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. 7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры. На зборы вучні перад сваімі сябрамі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, прытрымлівацца традыцый БРПА. Піянераў-навічкоў павіншавалі прысутныя піянеры і іх класны кіраўнік Ханіла І.В.

Продолжить чтение7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

У піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

У Міжнародны дзень юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”. Актывісты дружыны нагадалі аб тяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб дзейнасці і самаадданасці піянераў-герояў, якія цаной свайго жыцця набліжалі перамогу. Вучні праглядзелі відэасюжэт, якія больш падрабязна расказаў пра подзвіг З.Партновай, М.Казея, Л.Голікава, А.Чакаліна, В.Коціка, Л.Герасіменка. Піянеры змайстравалі белых голубаў, сімвал міру і згоды на планеце, і прыйшлі да высновы, што мір на зямлі патрэбна берагчы.

Продолжить чтениеУ піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

З членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз»

З мэтай развіцця новых забаўляльных форм работы з членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз». Удзельнічаючы ў гульні, піянеры рыхтаваліся да раённага этапу квіза.

Продолжить чтениеЗ членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз»

Піянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа

Піянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа. У ходзе збору піянеры ў гульнявой форме ўзгадалі законы і правілы піянераў. Кожны меў магчымасць выказацца, ці жыве ён паводле гэтых законаў. Такія гульні развіваюць у дзяцей лагічнае мысленне, кемлівасць. Для некаторых гэта магчымасць праявы сваіх здольнасцей, самасцвярджэння.

 

Продолжить чтениеПіянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа

«БРПА» папоўнілася новымі акцябратамі

Грамадскае аб’яднанне “БРПА” прыняла у свае рады новых акцябрат. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 класа, класны кіраўнік, піянеры 8 класа. Піянеры пазнаёмілі з законамі, правамі і абавязкамі акцябрат. Акцябрацкая зорачка, якую атрымалі дзеці, стала сапраўдным падарункам для кожнага. Акцябраты далі абяцанне і клятву быць вернымі захавальнікамі традыцый.

Продолжить чтение«БРПА» папоўнілася новымі акцябратамі