Малодшыя школьнікі разам са старшакласнікамі адправіліся на пошук слоў для фінальнага задання ў квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Рабятам спадабалася разгадваць рэбус, апранаць салдата, адказваць на пытанні акцябрацкага квіза, расшыфроўваць пасланні з дапамогаю люстэркаў, а таксама рашаць прыклады. У справядлівай гульні перамогу атрымала каманда 4 класа.
Піянер — значыць першы
13 верасня — Дзень нараджэння БРПА. У піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор-старт у форме квэст-гульні «З Днём нараджэння, піянерыя!» #деньбрпо
#100пионерскихлет
21 мая вучні нашай школы прынялі ўдзел у фестывалі , прысвечаным 100-годдзю піянерыі. Яркая інтэрактыўная пляцоўка «Познай Беларусь» прыцягнула ўвагу гасцей мерапрыемства. Граматай абласнога Савета ўзнагароджана педагог- арганізатар Коляда А.Г. Вучні 4 класа ўступілі ў рады БРПА і, канешне, яны стануць гонарам нашай школы. Мы рады вітаць юных піянераў у нашай вялікай і дружнай сям’і. Віншуем рабят і Алу Георгіеўну.
Члены ГА «БРПА» актыўна рыхтаваліся да 100 — годдзя піянерыі і віншуюць з юбілеем любімую арганізацыю
19 мая ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная юбілейнай даце «Піянерыі — 100!» Назва гаворыць сама за сябе: цэлыя сто гадоў сяброўства, падтрымкі, дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах, конкурсах, гульнях, гатоўнасці быць першым ва ўсім і ўсюды. Са святам ўсіх, поспехаў і піянерскага запалу!
Заданне Рэспубліканскага праекта «Цімураўцы.by» за люты выканана
Сумесна з педагогам-арганізатарам цімураўцы арганізавалі «Сустрэчу на ўсе 100!». На інтэрактыўнай пляцоўцы, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, рабяты правялі гульню «Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць» і паўдзельнічалі ў інтэлектуальным марафоне. #тимуровцы_by