Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні «Зробім наш раён чысцей разам» члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. і педагогамі Вашчук А.У. і Калядой А.Г. прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі».
Члены вучнёўскага савета правялі рэйд «Зберажом кнігу — крыніцу ведаў!» па захаванасці падручнікаў
У ходзе рэйду старшакласнікі нагадалі навучэнцам аб асноўных правілах карыстання падручнікамі і аб адказнасці за псаванне і страту падручнікаў. Ад таго, як сёння ставіцца да падручніка кожны з нас, залежыць, наколькі доўга пражыве гэтая кніга, і наколькі доўга яна будзе прыносіць карысць іншым.
Дзень настаўніка – цёплае і кранальнае свята
Гэта дзень, калі вучні кажуць шмат цёплых слоў сваім настаўнікам. Сёння з самай раніцы ў школе панавала па-асабліваму святочная і ўрачыстая атмасфера. Члены ГА БРСМ павіншавалі ўвесь працоўны калектыў школы і пажадалі 365 дзён здароўя, 8760 гадзін добрага настрою, 525600 хвілін усмешак і 31536000 секунд поспеху.
Члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» віншуюць любімую арганізацыю са святам!
6 верасня 2024 года спаўняецца 22 гады з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дзейнасць якога накіравана на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, а таксама садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. «Моладзь і магчымасці: натхняйся і дасягай!»- пад такім слоганам пройдзе Дзень нараджэння грамадскага аб’яднання. З Днём Нараджэння, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі! Новых дасягненняў і смелых ідэй на карысць нашай Радзімы!
У ААТ “Шані-аграпрадукт” прайшло традыцыйнае свята “Дажынкі”, на якім былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі
Старшакласнікі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.
13 навучэнцаў працягваюць працаваць у роднай гаспадарцы
Заняцца карыснай справай, якая прынясе яшчэ і першы заробак, – такую магчымасць дае навучэнцам ААТ «Шані-аграпрадукт». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі работы па добраўпарадкаванні аграгарадка.