Навучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА»
Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай.
Вучні 3-5 класаў у рамках праекта «Глядзі і памятай» паглядзелі фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»
Фільм з’яўляецца зборнікам з 5 частак: «Няздзейсненыя мары», «Буйніцкае поле», «Ола», «Прарыў», «Аперацыя Баграціён». Сюжэты анімацыйна-дакументальнага альманаха-даведніка распавядаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы 1,7,9 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа»
Дзеці даведаліся пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Мы помнім!
Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім
Помним!
Пусть этот день напоминает нам, что мы должны ценить мир и спокойствие, свободу и независимость, которые мы имеем сегодня. Пусть он будет напоминанием о том, что мы должны беречь свою Родину и ее народ, чтобы ужасающие события того времени больше никогда не повторились.