Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
З кожным днём дзеці ўсё больш часу праводзяць у Інтэрнэце, дзе ім пагражаюць розныя небяспекі, уключаючы даркнет. Даркнет-гэта цёмны бок Інтэрнэту, дзе злачынцы гандлююць незаконнымі таварамі і паслугамі, а таксама распаўсюджваюць шкодны кантэнт, небяспечны для дзяцей. Таму важна забяспечыць бяспеку дзяцей анлайн.
Асноўныя пагрозы ўключаюць у сябе:
-заражэнне прылад шкоднаснымі праграмамі;
-узлом акаўнтаў у сацыяльных сетках;
-крадзеж асабістай інфармацыі для здзяйснення злачынстваў;
-розныя сцэнары, якія закранаюць асабістую бяспеку дзіцяці.
Першы крок-бацькі і настаўнікі павінны расказваць дзецям пра магчымыя пагрозы ў Інтэрнэце, устанаўліваць правілы выкарыстання Інтэрнэту і сачыць за актыўнасцю дзяцей у сетцы.
Таксама важна выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы і фільтры для кантролю доступу да Інтэрнэту.
Прафілактычная гутарка з навучэнцамі 5-6 класаў
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М. з навучэнцамі 5-6 класаў. У ходзе гутаркі інспектар ІСН нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін у перыяд летніх канікул, а таксама расказаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
Інспектар ІСН Кавалёў У.М. правёў гутарку з вучнямі 11 класа
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М. з навучэнцамі 11 класа. Падчас гутаркі інспектар ІСН нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, сеткі Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
Прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э.
Для вучняў 6,8, 9 класаў была праведзена прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э. Бяспека дзяцей — наш агульны клопат. Інспектар нагадаў вучням правілы паводзін на дарозе, вуліцы, расказаў аб асаблівасцях перамяшчэння на траспартных сродках у зімовы час, нагадаў пра ўзроставыя абмежаванні катання на веласіпедзе.
У школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў
Прававое выхаванне з’яўляецца адной з важных умоў фарміравання прававой культуры і законапаслухмяных паводзін чалавека ў грамадстве. Праца школы будуецца на аснове павагі да асобы вучня, яго чалавечай годнасці. Адной з традыцый у нашай школе з’яўляецца штогадовае правядзенне «Тыдня прававых ведаў», мэтай якога з’яўляецца прававая асвета школьнікаў, фарміраванне навыкаў законапаслухмяных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыка правапарушэнняў. Падчас мерапрыемстваў навучэнцы замацавалі веды аб правах дзіцяці, пазнаёміліся з краінай Законіяй, растлумачылі паняцці «грамадзянін», «правы грамадзян», «правы дзяцей», «абавязкі школьнікаў», а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць у галіне адказнасці непаўналетніх.
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кіневай А.А. з навучэнцамі 6 класа
Падчас гутаркі інспектар ІСН нагадала рабятам аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказала аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху. сеткі Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кінёвай А. А. з навучэнцамі 6, 9,11 класаў
У ходзе гутаркі з навучэнцамі 6, 9,11 класаў інспектар ІСН нагадала дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказала аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнула на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
Інфармацыйныя гадзіны ў рамках інфармацыйна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»
Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў рамках інфармацыйна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!». Мэта — прапаганда і асветніцкая дзейнасць па ЗЛЖ сярод вучняў школы.
«Мастацтва жыць»
Менавіта з такой назвай для старшакласнікаў было праведзена мерапрыемства 9 верасня да Дня прадухілення самагубства. Загадчык Шаняўского ФАПа Рыбачок Я.Р. падзялілася з вучнямі інфармацыяй аб прычынах, наступствах, псіхалагічным стане падлеткаў, якія вырашылі здзейсніць суіцыд. Чырвоным радком гучала інфармацыя аб тым, што неабходна цаніць сваё жыццё, бо яно даецца толькі адзін раз. Педагог сацыяльны нагадала падлеткам, што нягледзячы на ўсе праблемы, можна заўсёды знайсці выйсце.