З 21 па 25 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечныя канікулы!»

Нагадайце дзецям асновы, якія дапамогуць весела і бяспечна правесці канікулы:
🚦Пры наяўнасці тратуара ісці неабходна строга па ім.
🚦Калі няма тратуара, ідзі па левым краі дарогі, насустрач руху транспарту.
🚦Дарогу пераходзь у тым месцы, дзе ёсць пешаходны пераход або ўсталяваны святлафор.
🚦Дарогу пераходзь на зялёнае святло.
🚦Калі пераходзіш дарогу, глядзі спачатку налева, потым направа.
🚦Перасякаць вуліцу трэба прама, а не наўскос.
🚦Не пераходзь дарогу перад блізка ідучым транспартам.
🚦На праезнай частцы гульні строга забароненыя.
🚦Пазнач сябе флікерам ў цёмны час сутак.
🚦Не выязджай на праезную частку на ровары.

Продолжить чтениеЗ 21 па 25 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечныя канікулы!»

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ «СТАНЬ ПРЫКМЕТНЫМ У ЦЕМРЫ!» ПРОЙДЗЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

     Яна праводзіцца з 18 па 21 кастрычніка і накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак. Флікер у ДАІ нагадалі, што флікер робіць пешахода больш прыкметным у святле фар на цёмнай дарозе на адлегласці да 400 метраў. Гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду. За парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, за знаходжанне пешаходаў у нецвярозым стане на праезнай частцы – штраф ад 3 да 5 базавых велічынь.

 

Продолжить чтениеРЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ «СТАНЬ ПРЫКМЕТНЫМ У ЦЕМРЫ!» ПРОЙДЗЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

Дзяцей і падлеткаў забівае новы трэнд TikTok!

     У сацсетках вірусіцца новы небяспечны трэнд «храмаванне», арыентаваны на дзяцей і падлеткаў! У відэароліках у TikTok іх вучаць дыхаць таксічнымі парамі бытавых прадметаў, каб атрымаць ап’яненне. Гэтыя відэа набіраюць больш за 25 млн. праглядаў, што кажа аб іх папулярнасці ў падлеткаў. У большасці ролікаў фігуравалі маркеры, на другім месцы — балончыкі са сціснутым паветрам, а на трэцім — лак для пазногцяў. Хваля дэструктыўнага кантэнту можа прывесці да павышэння цікавасці і нармалізацыі ўспрымання такіх паводзін. Для падлетка, які вырашыў далучыцца, усё можа скончыцца атручваннем, у тым ліку са смяротным зыходам або сур’ёзнымі захворванням. Асаблівую трывогу выклікае тое, што выкарыстоўваюцца прадметы, якія ёсць дома ў кожнай сям’і, і дзіця лёгка можа іх узяць. Таксікаманію па відавочным прычынах нельга папярэдзіць забаронамі і выключэннямі, таму будзьце ўважлівымі да вашых дзяцей, фармуйце крытычнае мысленне і навыкі лічбавай гігіены.

Продолжить чтениеДзяцей і падлеткаў забівае новы трэнд TikTok!

     В целях снижения количества пожаров, происходящих по причине несоблюдения правил пожарной безопасности и повышения информирования населения о возможности организации по оказанию услуг в сфере обеспечения пожарной безопасности проводится республиканская акция по предотвращению возникновения пожаров и гибели людей от них в жилом фонде «За безопасность вместе» В ходе акции упор будет сделан на информирование населения о необходимости соблюдения требований безопасности при эксплуатации печного отопления, электрооборудования, установке автономных пожарных извещателей.
     В рамках акции в качестве консультативной помощи спасатели предлагают гражданам обратиться в Пружанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям по номеру 2-99-05 для проведения проверки противопожарного состояния жилья инспектором.
     Уважаемые граждане, позаботьтесь о своей безопасности.

 

Продолжить чтение

З 7 па 31 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе праведзена спецыяльная праграма  «Дзяцінства без насілля»

     З 7 па 31 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе праведзена спецыяльная праграма  «Дзяцінства без насілля», у рамках выканання якой на тэрыторыі Пружанскага раёна прадугледжаны комплексныя аператыўна — прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні і выяўленні злачынстваў супраць палавой свабоды або палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

 

Продолжить чтениеЗ 7 па 31 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе праведзена спецыяльная праграма  «Дзяцінства без насілля»

З 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!»

     З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця і аб’яднання маладых людзей у карысную справу, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!».

Продолжить чтениеЗ 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!»

1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

     Супрацоўнікі МНС у даступнай і займальнай форме распавялі навучэнцам 1,4 класаў пра тое, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё ж такі здарыўся, а таксама прадэманстравалі дзецям спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Дзецям было цікава, яны даведаліся шмат новага: для чаго пажарным спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых участках, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажару.

 

Продолжить чтение1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства