Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў
Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей. Заклікаем бацькоў нагадаць сваім дзецям правілы паводзін на дарозе. Апранаючы дзіцяці на вуліцу, пажадана выбіраць больш светлую вопратку, выкарыстоўваць флікеры, каб вадзіцель змог заўважыць дзіцяці на дарозе, як мага раней. Растлумачце сваім дзецям, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах, на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся пры гэтым у адсутнасці надыходзячага транспарту. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку. Важна ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў-белага і цытрынавага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры-малаэфектыўныя.