Школа — тэрыторыя здароўя

У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» ў 4 класе прайшла гадзіна карысных парад «Здаровая кухня». Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ўяўлення дзяцей аб правільным харчаванні, працяг фарміравання пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Хлопцы і дзяўчаты зрабілі выснову аб тым, што ў сучасным свеце модна быць здаровым і весці актыўны лад жыцця.

 

Продолжить чтениеШкола — тэрыторыя здароўя

Рэспубліканскі алімпійскі ўрок прайшоў для вучняў пачатковай школы 6 красавіка

6 красавіка ў Міжнародны дзень спорту, на карысць развіцця і міру для навучэнцаў 1-4 класаў прайшоў рэспубліканскі алімпійскі ўрок. Ва ўроку прынялі ўдзел 21 навучэнец. Дзеці пазнаёміліся з алімпійскімі адкрыццямі, яркай прэзентацыяй, займальнымі заданнямі. Урок правяла настаўнік пачатковых класаў — Ханіла Ірына Васільеўна.

 

Продолжить чтениеРэспубліканскі алімпійскі ўрок прайшоў для вучняў пачатковай школы 6 красавіка

Клуб «Юны алімпіец» завітаў у ДУА «Ліноўская СШ»

Члены клуба «Юны алімпіец» завіталі ў ДУА «Ліноўская СШ» і правялі таварыскую сустрэчу па валейболе з вучнямі гэтай навучальнай установы.гульня атрымалася захапляючай. напружанай. Увесь час панаваў дух саперніцтва, падтрымкі адзін аднаго, суперажывання. Усе атрымалі  задавальненне і асалоду ад гульні. Гэтая сустрэча дазволіла праверыць узровень развіцця спартыўных навыкаў, праааналізаваць свае памылкі і зрабіць карэкціроўку ў далейшым навучанні па прадмеце.

Продолжить чтениеКлуб «Юны алімпіец» завітаў у ДУА «Ліноўская СШ»

Прайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

З восеньскага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з граматамі. Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 2 км. Андрухін Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1 км. Сярод сярэдніх школ ІІ групы на асеннім першынстве раёна па легкаатлетычнаму кросу каманда ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» заняла І месца і ўзнагароджана кубкам. Віншуем дзяцеў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!

Продолжить чтениеПрайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе

Інфармацыйныя гадзіны ў рамках інфармацыйна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»

Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў рамках інфармацыйна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!». Мэта — прапаганда і  асветніцкая дзейнасць па ЗЛЖ сярод вучняў школы.

Продолжить чтениеІнфармацыйныя гадзіны ў рамках інфармацыйна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!»

Адпачынак на карысць здароўю

Рухомыя гульні не толькі развіваюць у дзяцей сілу, спрыт, кемлівасць, выпрацоўваюць хуткую рэакцыю, але і дастаўляюць ім велізарную радасць. А рухомыя гульні на свежым паветры ў гарачае надвор’е прыносяць яшчэ і карысць здароўю, радасць зносін.

 

Продолжить чтениеАдпачынак на карысць здароўю

Лекавы кошык

Кіраўнік гуртка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н. У. ператварылася ў сапраўдную знахарку. Навучэнцы ўважліва слухалі інфармацыю Наталлі Уладзіміраўны аб лекавых травах, якія растуць у нашай мясцовасці, аб іх лячэбных уласцівасцях, як іх ужываюць у народнай медыцыне і ветэрынарнай практыцы. Педагог-арганізатар школы Каляда А. Г. падрыхтавала для дзяцей інтэрактыўную гульню «Адгадай, што тут расце», дзе яны ў чарговы раз замацавалі свае веды аб лекавых раслінах роднага краю.

Продолжить чтениеЛекавы кошык

Лета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!

Надвор’е дазволіла правесці марафон спартыўных гульняў «Будзь здаровы!» і творчае асарці «Фарбы лета». Усе навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і паказалі выдатны вынік. Творчае асарці выклікала вялікую цікавасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі з прыроднага матэрыялу кампазіцыю. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою дзеці атрымалі на ўсе надыходзячыя выхадныя!

Продолжить чтениеЛета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!

Летам адпачываем крута!

Гульнявая праграма «Лета-гэта маленькае жыццё» ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы — гэта крута! Загадчык клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. запрасіла рабят прыняць удзел у літаратурных і музычных конкурсах, у летнім конкурсе малюнкаў «Ах, лета, лета». Разам з педагогам — арганізатарам Калядой А. Г. навучэнцы выдатна выканалі песні пра лета, пра сяброўства, прачыталі вершы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і станоўчых уражанняў.

Продолжить чтениеЛетам адпачываем крута!