У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень шаснаццаты

Пазнавальная гадзіна «Знаўцы дарожнай азбукі», відэалекторый «Насустрач алімпійскім гульням», гульнявая праграма «У працы і спорце за рэкорды не спрачайцеся» сабралі выхаванцаў аздараўленчага лагера, каб яшчэ раз яны праявілі свае добрыя фізічныя здольнасці, пазнаёміліся з прозвішчамі і імёнамі спартсменаў, якія будуць удзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях, і проста добра адпачылі.

 

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень шаснаццаты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень пятнаццаты

Вясёлыя спартыўныя гульні і спаборніцтвы, конкурсныя і забаўляльныя праграмы, працоўныя дэсанты, кіналекторыі даюць магчымасць дзецям добра адпачыць у летні перыяд, падзяліцца сваімі ўражаннямі і захаваць на доўгі час добры настрой.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень пятнаццаты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень чатырнаццаты

Віктарынны кактэйль да дня казак «На казачнай палянцы», гадзіна ціхага чытання «Чытаем любімыя кнігі» дапамаглі наведвальнікам лагера апынуцца ў чароўным казачным свеце, перажыць цікавыя моманты і цяжкасці з любімымі персанажамі, пазнаёміцца з новымі героямі. Інтэлектуальныя і спартыўныя гульні, музычныя гасцёўні і хвілінкі здароўя на свежым паветры падбадзёрваюць выхаванцаў і ствараюць добры настрой.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень чатырнаццаты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень трынаццаты

Далучыцца да здаровага ладу жыцця, умацаваць сваё здароўе маюць магчымасць наведвальнікі аздараўленчага лагера, якія сёння прынялі ўдзел у спартыўнай шкатулцы «Я здаровым быць хачу», гульні «Спартыўны вагончык маіх сяброў, фізкультурна-аздараўленчай гадзіне «Каб у спорце першым быць, трэба спорт любіць». Праявіць свае творчыя фантазіі выхаванцы змаглі пры стварэнні калажу «Упрыгожым летнюю планету кветкамі».

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень трынаццаты

У лагеры «Дружба жывём цікава і дружна. Дзень дванаццаты

Што можа быць лепшым, чым правесці занятак со сваімі сябрамі за карыснай і прыемнай справай? На працягу шмат дзён спартыўныя спаборніцтвы, гульні, гульнявыя і забаўляльныя праграмы на свежым паветры, танцавальныя флэшмобы, віктарыны захопліваюць выхаванцаў летніка. Мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, заставілі ўсур’ёз задумацца наведвальнікаў лагера аб праблемах здароўя дарослых і дзяцей.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба жывём цікава і дружна. Дзень дванаццаты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзявяты

11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшлі Малыя алімпійскія гульні. Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы даведаліся шмат цікавага і карыснага ў галіне спорту і асноў здароўя, змагаліся ў спрытнасці, сіле, развівалі  хуткасць і ўвагу. І месца заваявалі Хоміч А. і Бабенка К., ІІ месца — Ляшчынскі А. і Курыльчук П., ІІІ месца — Бабей Я. і Ляшчынская К.
Віншуем з узнагародамі!
Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзявяты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна

Гульня «Літаратурная Адгадай-ка» і літаратурная гульня-віктарына «Я загадаю, а ты адгадай» вызначыла лепшых знаўцаў казачных персанажаў. Гульнявы занятак «Спартыўная салянка», спартыўныя гульні з мячом «Мой вясёлы, звонкі мяч», гульня-віктарына «Што такое гігіена» спрыялі стварэнню добрага настрою, зараджалі пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна

Разам нам цікава

У апошні дзень мая ў школе прайшла турыстычная эстафета «Вясна — 2021». Мерапрыемства сабрала вучняў 5 — 10 класаў, дзе яны праявілі свае фізічныя здольнасці і ўменні ў арыентаванні на мясцовасці, раскладванні палаткі, працаваць у камандзе, паказалі добрыя веды па асновах аказання першай медыцынскай дапамогі. Па выніках эстафеты каманда «Дружба» заваявала першае месца, каманда «Усмешка» — другое, каманды «228» і «Жартаўнікі» падзялілі паміж сабой трэцяе месца.

Продолжить чтениеРазам нам цікава

Весела бавім час

Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у турыстычнай эстафеце «Вясенняя карусель». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі вучыліся праходзіць турыстычнымі тропамі, спаборнічалі ў конкурсе эрудытаў, адгадвалі загадкі, вучыліся працаваць у камандзе. Цудоўны настрой і шмат станоўчых эмоцый атрымалі пачаткоўцы ў гэты дзень.

Продолжить чтениеВесела бавім час

Сусветны дзень здароўя

31 мая ў рамках адзінага дня без тытуню ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку курэння, выкарыстання электронных сістэм курэння, ужывання нікацінаўтрымліваючых прадуктаў.

Продолжить чтениеСусветны дзень здароўя