НАК Беларусі — 30 год!
У рамках алімпійскага ўрока, прысвечанага 30-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, адбылася сустрэча вучняў са знакамітым земляком-спартсменам, дырэктарам дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №1 г. Пружаны Андрэем Сяргеевічам Мухай.
На XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ўражэнец Пружан, лёгкаатлет Андрэй Муха ўвайшоў у лік фіналістаў у кіданні кап’я. Сустрэча з удзельнікам алімпіяды прайшла цікава і пазнавальна для вучняў, якія задалі Андрэю Сяргеевічу шмат пытанняў аб Алімпійскім руху ў Беларусі, аб дасягненні спартсмена і яго планах на будучае. З вялікай цікавасцю паглядзелі фотаздымкі з асабістага архіва паралімпійца.