Снегу заўсёды рады
Вучні школы вельмі чакалі, калі на зямлю ляжа снег, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. Некаторыя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў пад уздзеяннем свежага паветра стане добрым прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, які выклікае неабходнасць у пастаянным далучэнні да спартыўных дасягненняў, павысіць супраціўленне арганізму да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і вынослівасць.
Кожную суботу разам
Дзень здароўя ў школе пачаўся з гімнастычнай эстафеты, у якой з задавальненнем удзельнічалі вучні школы. Працягам спаборніцтваў для пачаткоўцаў стала інтэрактыўная гульня “100 парад на здароўе”. Вучні 5 -7 класаў адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў краіну Законію. Інтэлектуальная гульня “Мой здаровы лад жыцця” дала магчымасць старшакласнікам зрабіць выснову, што для чалавека самае галоўнае — гэта здароўе.
Тыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця
На працягу тыдня, які праходзіў з 28 лістапада па 3 снежня, вучні школы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, падчас правядзення якіх вялікая ўвага надзялялася праблеме і прафілактыцы СНІД, правілам правільнага і здаровага харчавання, прафілактыцы шкодных звычак, прапагандзе здаровага і бяспечнага ладу жыцця.
Кожную суботу разам
Суботнія дні ў школе вельмі насычаныя рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Пачаткоўцы адправіліся на экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі «Ад абака да камп’ютара», пасля якой паўдзельнічалі ў спартыўным свяце «Разам у краіну здароўя», арганізаваных на базе Ліноўскай сярэдняй школы. Астатніх чакала спартландыя “Лабірынт здароўя“, дзе дзеці праявілі свае добрыя фізічныя якасці ў разнастайных конкурсах. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне «Вредные привычки – не мои сестрички». Практыкум “Рэцэпты здаровага ладу жыцця” дазволіў старшакласнікам выпрацаваць правілы здаровага і рацыяльнага харчавання.
Кожную суботу разам
У дзень здароўя школьнікаў сабралі спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Цікавым і запамінальным для пачаткоўцаў сталі вясёлыя старты «З партфелем з-за парты». Гадзіна здароўя “Наступствы курэння” пазнаёміла вучняў 5 — 9 класаў з наступствамі ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Лепшы адпачынак — актыўны адпачынак
І ў спякотныя летнія вечары педагогі чакаюць дзяцей у школе, каб весела, цікава і займальна правесці вольны час.
Лета. Канікулы. Адпачынак
Лета — гэта час аздараўлення, адпачынку і новых адкрыццяў! Бяспечнага, захопліваючага, пазнаваўчага, актыўнага і цікавага вам адпачынку, дзеці!