У рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

      Удзел у гэтай акцыі – добрая магчымасць сфарміраваць у дзяцей грамадзянскую адказнасць, паказаць любоў і павагу да сваёй малой Радзімы.

Продолжить чтениеУ рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

Квітней, наш сад!

Многія гады на тэрыторыі ўстановы адукацыі годнае месца займае школьны сад. Не адно пакаленне нашых школьнікаў ласавалася сакавітымі яблыкамі і грушамі з яго. Кожны год вучні, педагогі і тэхнічны персанал праводзяць уборку ў садзе, ажыццяўляюць яго абрэзку і пабелку. Новым штуршком да абнаўлення саду стаў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сад надзеі», якая праводзіцца па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя акцыі — высадзіць пладовыя дрэвы на тэрыторыі адукацыйных і сацыяльных устаноў. Так у 2022/2023 навучальным годзе побач з дрэвамі са старога саду быў закладзены малады садок з 27 яблынь. Да нашай агульнай радасці вясною ўсе маладзенькія дрэўцы дружна зацвілі. Старыя яблыні таксама радуюць вока сваім цвіценнем, ёсць надзея, што сёлетняй восенню сад парадуе нас добрым ураджаем, а нашы вучні будуць цаніць працу на зямлі і ведаць кошт яе вынікаў.

Продолжить чтениеКвітней, наш сад!

Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…