З 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»
«Выпіў-закурыў-заснуў» — формула пажару, штогод забірае жыццё курцоў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні — адна з асноўных прычын пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Статыстычныя дадзеныя вогненных здарэнняў, якія адбыліся па гэтай прычыне, не суцяшальныя: за 10 месяцаў 2024 года ў раёне адбылося 30 пажараў, а гібель склала 2 чалавек. Пляцоўкамі для правядзення мерапрыемстваў стануць інтэрнаты, чыгуначныя вакзалы і аўтавакзалы, гандлёвыя аб’екты. Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі». Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай «Не прапальваць сваё жыццё » і зрабіць яе бяспечнай!