26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі

     Асноўная задача- прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Продолжить чтение26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі

16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

     Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі.

Продолжить чтение16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў?

     Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, здзяйсняючы здзелкі ў сетцы Інтэрнэт варта:

— весці зносіны з патэнцыяльнымі пакупнікамі або прадаўцамі толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі;

— вельмі ўважліва ставіцца да любога выпадку, калі неабходна ўвесці дадзеныя карты або інфармацыю;

— для ажыццяўлення анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць толькі надзейныя плацежныя сэрвісы;

— варта ўстрымацца ад ажыццяўлення онлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералікам задаткаў;

— пазбягаць пераходу па невядомых Інтэрнэт-спасылках.

     Найбольш распаўсюджаныя віды махлярстваў на тэрыторыі Пружанскага раёна:

1) пад падставай атрымання заробку на гандлёвай біржы;

2) на падставе дэкларавання наяўных у наяўнасці грашовых сродкаў: «FAKEBOSS», часцей за ўсё ў мэсэнджары «Telegram» пішуць з профілю, падпісанага дадзенымі кіраўніка;

3) набыццё ў невядомым профілі мэссэнджэра, часцей «Instagram», часцяком які мае назву як арыгінальны магазін;

4) новы від махлярства: званкі часцей у «WhatsApp» ад імя «аператара сотавай сувязі» з мэтай пераафармлення дагавора на абаненцкі нумар.

     Калі вы ўжо пацярпелі ад фішынгу: адправілі камусьці дадзеныя банкаўскай карты, уключаючы CVV-код, або пароль ад аплатнай сістэмы-неадкладна звярніцеся ў банк, а ў выпадку неабходнасці – у праваахоўныя органы.

Продолжить чтениеЯк не стаць ахвярай кіберзлачынцаў?