Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка
У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.