Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Моладзь — за міласэрнасць»

     У фокусе абмеркаванняў была маладзёжная палітыка ў Беларусі, міласэрнасць, дабрачыннасць, валанцёрская дзейнасць, валанцёрскія атрады, магчымасць самавызначэння і самарэалізацыі навучэнцаў, патрыятызм, ініцыятыўнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя і грамадзянская адказнасць.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Моладзь — за міласэрнасць»

26 верасня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы 8-10 класаў былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

     Навучэнцы мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб дзейнасці вучнёўскага самакіравання, успомнілі аб працы студатрада ў перыяд летніх канікул, а таксама працу валанцёрскага атрада «ДОМ». На сустрэчу была запрошаная Бяляева І.Г., старшыня Шаняўского сельвыканкама, якая завастрыла ўвагу старшакласнікаў на такіх важных пытаннях, як самавызначэнне ў жыцці, актыўная грамадзянская пазіцыя, як стаць ініцыятыўным.

Продолжить чтение26 верасня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы 8-10 класаў былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года»

Школа Актыўнага Грамадзяніна “Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года” для навучэнцаў 8 — 11 класаў. На першым этапе актуалізавалі веды аб Усебеларускім народным сходзе з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведаемся».

У фокусе абмеркавання: 7 Усебеларускі народны сход, новы канстытуцыйны статус, новыя функцыі, новыя паўнамоцтвы дэлегатаў, стратэгічнае развіццё Беларусі, народаўлады, мадэль палітычнага ладу, прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, розных прафесій (кіраўнікі, ваенныя, працаўнікі вёскі, работнікі прадпрыемстваў і сферы паслуг), прадпрымальнікі, педагогі, урачы, дзеячы навукі і мастацтва, спартсмены — сапраўдныя прадстаўнікі народа.

Дзеці зрабілі выснову, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадстве залежыць будучыня нашай краіны.

 

 

Продолжить чтениеШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат аб сваім здароўі»

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат аб сваім здароўі» навучэнцы 8,9,11 класаў былі запрошаны на сустрэчу з загадчыкам ФАП в.Чахец Жук С.В., якая расказала пра штодзённую нялёгкую працу фельчара. Святлана Вітальеўна ўспомніла свайго першага пацыента, падзялілася сакрэтамі сваёй працы, расказала пра якасці, якія неабходна выхоўваць, каб стаць добрасумленным медыцынскім работнікам.

Продолжить чтениеШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат аб сваім здароўі»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» прайшоў 21 сакавіка для навучэнцаў 8-11 класаў. На першым этапе актуалізаваліся веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся». У фокусе абмеркавання: дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь, правы выбаршчыка, маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, работа Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, маладзёжная кадравая палітыка, праект «Школа кіравання» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Госцем мерапрыемства стала старшыня Шаняўскога сельскага Савета Бяляева І.Р., якая ў фармаце «Сто пытанняў даросламу» адказала на хвалюючыя пытанні падлеткаў, распавяла пра сваю працу, захапленні і сям’ю. Дзеці зрабілі выснову, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадстве залежыць наша далейшае жыццё.

 

Продолжить чтениеШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

На першым этапе праекта “ШАГ” актуалізаваліся веды аб Узброеных сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся”. У фокусе абмеркавання — пытанні абараназдольнасці і забеспячэння бяспекі краіны, сучаснай арміі, салдацкай доблесці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы, актыўная грамадзянская пазіцыя, павага да подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, гераізм, мужнасць, баявыя традыцыі, воінскі абавязак, патрыятызм.

Продолжить чтение“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

«Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

25 студзеня длля вучняў 8-11 класаў прайшоў яшчэ адзін «ШАГ». «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры» — пад такім дэвізам і менавіта такой тэме ён быў прысвечаны. На першым этапе вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Другі этап прайшоў у форме тэлешоу “Сто пытанняў даросламу”, госцем якога стала дырэктар установы адукацыі Ярмашэвіч А.М. Усе імкнуліся задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця Алены Мікалаеўны і прадэманстравалі зацікаўленасць да жыцця школы. На апошнім этапе падвялі вынікі мерапрыемства, адзначылі вялікую ролю навукі і адукацыі ў сучасным жыцці.

Продолжить чтение«Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Я і мая малая Радзіма» для навучэнцаў 5-7 класаў

У рамках праекта «ШАГ» у 5-7 класах прайшлі класныя гадзіны па тэме «Я і мая малая Радзіма» . Дзеці разважалі аб значэнні малой радзімы ў жыцці чалавека, аб тым, што ў кожнага яна свая. Усе прыйшлі да высновы, што ў іх ёсць любімыя месцы, якія неабходна цаніць і берагчы.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Я і мая малая Радзіма» для навучэнцаў 5-7 класаў

ШАГ для старшакласнікаў «Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі прыгожага»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі прыгожага» (пра дзеячаў культуры і мастацтва) для старшакласнікаў прайшла з удзелам кіраўніка гуртка сольных спеваў «Вясёлыя ноткі» Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н.У. З мэтай актывізацыі ведаў аб культуры і мастацтве Беларусі вучні адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны. У ходзе адкрытай размовы яны пазнаеміліся са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі. Чэчка Наталля Уладзіміраўна пазнаеміла прысутных са сваёй работай, запрасіла наведаць бібліятэку і знайсці справу па душы.

 

Продолжить чтениеШАГ для старшакласнікаў «Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі прыгожага»

ШАГ для старшакласнікаў «Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй»

У фокусе абмеркавання былі галіны машынабудавання, нацыянальныя брэнды, экалагічныя віды транспарту; прамысловы і аграэкатурызм; сацыяльнае развіццё вёскі, гераізм сельскіх працаўнікоў, знаёмства з працаўнікамі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі. Госцем на сустрэчы стала бухгалтар ААТ «Шані-аграпрадкукт» Уроніч А.В., якая расказала навучэнцам аб дасягненнях гаспадаркі за гэты год.

Продолжить чтениеШАГ для старшакласнікаў «Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй»