Пад такой назвай у рамках праекта «ШАГ» 27 лютага навучэнцы 8, 9, 11 класаў сабраліся на адкрытую размову, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з саставам, характарыстыкай, задачамі ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, праглядзець і абмеркаваць відэаролік “Як стаць сапраўдным афіцэрам”.
На сустрэчу з вучнямі былі запрошаны Шаршуновіч Л. І., які праходзіў службу ў радах СПА Маскоўскага ваеннага округа, і Гардзяйчук Г. Б., былы выпускнік нашай школы, былы ваенаслужачы мотастралковых войскаў горада Барысава. Запрошаныя расказалі пра вайсковыя будні, пра рэжым дня ваеннаслужачага, а таксама далі парады будучым выпускнікам аб падрыхтоўцы да нясення вайсковай службы.