Школа Актыўнага Грамадзяніна «Я і сям’я» для навучэнцаў у 5-7 класаў

З мэтай фарміравання правільнага ўяўлення аб сям’і, сямейных каштоўнасцях і сямейных традыцыях, юнакі і дзяўчаты адгадвалі загадкі аб сямейных узаемаадносінах, працягвалі прыказкі адпаведнай тэматыкі. У падвядзенні вынікаў мерапрыемства навучэнцы падкрэслілі, што, захоўваючы нашы сямейныя каштоўнасці і традыцыі, мы захоўваем асновы грамадства.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Я і сям’я» для навучэнцаў у 5-7 класаў

«ШАГ» для старшакласнікаў «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я — пачатак усіх пачаткаў»

26 кастрычніка прайшоў чарговы занятак у Школе Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я — пачатак усіх пачаткаў» для вучняў 8-11 класаў. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як асобы. Сям’я — гэта месца, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы. Дзеці з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы ведаем» актуалізавалі веды аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, грамадства, дзяржавы. Далей навучэнцы пазнаёміліся з сакрэтамі выхавання дзяцей у шматдзетнай сям’і Ляшчынскай Юліі Мікалаеўны і Ляшчынскага Андрэя Леанідавіча. Мерапрыемства спрыяла развіццю гендэрнай культуры вучняў, пачуцця любові да сваей сям’і і блізкіх.

Продолжить чтение«ШАГ» для старшакласнікаў «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я — пачатак усіх пачаткаў»

ШАГ для 5-7 класаў

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» 28 верасня для вучняў 5-7 класаў былі праведзены мерапрыемствы тэматычнага блока «Я». Заняткі праходзілі ў форме інтэрактыўнай гульні, што дазволіла вучням актыўна ўключыцца ў працэс абмеркавання, усведамлення і пошуку свайго «Я»: які я ёсць і якім хачу стаць як вучань, сябар, сын ці дачка, патрыёт? Усе навучэнцы мелі магчымасць расказаць пра свае інтарэсы і захапленні, падзяліцца планамі на будучыню, паразважаць аб сваёй унікальнасці. Яшчэ раз прыгадалі  аб тым, што кожны чалавек з моманту свайго нараджэння становіцца асобай, якая мае правы, а ў далейшым — адказным грамадзянінам, якія прыносяць карысць сабе і навакольным.

Продолжить чтениеШАГ для 5-7 класаў

«Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршыняў»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршыняў» для старшакласнікаў прайшла з удзелам прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя. Сустрэча была яркай, незабывальнай, аказала вялікі ўплыў на падлеткаў. Магчыма, яна падштурхнула некаторых да новых спартыўных дасягненняў. Хлопцы дзяліліся ўражаннямі ад гульняў, паказалі свае медалі, расказалі аб цяжкасцях, з якімі сустракаліся на спартыўным шляху. Мерапрыемства садзейнічала прапагандзе ЗЛЖ, культуры паводзін як у спорце, так і ў грамадскім месце, аказала пазітыўны ўплыў на развіццё асобы падлеткаў.

 

Продолжить чтение«Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршыняў»

Яшчэ адзін «ШАГ»

Падчас правядзення мерапрыемства ў рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні 8 — 10 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Свая гульня», якая выклікала цікавасць і дала магчымасць школьнікам актыўна праявіць сябе ў забаўляльнай дзейнасці, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемстваў 2021/2022 і 2022/2023 навучальных гадоў. У працэсе гульні ўдзельнікі асаблівую ўвагу надалі  пытанням развіцця сучаснага грамадства.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны на інтэрактыўны дыялог «Я і культура», у ходзе якога яны мелі магчымасць замацаваць свае веды аб культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны, падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тым, як змяніліся нашы традыцыі з цягам часу, а таксама атрымалі інфармацыю аб нацыянальных святах Рэспублікі Беларусь. Вучні прыйшлі да высновы, што захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны вельмі важна для беларускага народа.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

27 красавіка прайшла інфармацыйная гадзіна адукацыйнага праекта «ШАГ» на тэму «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць».

Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў «Беларусь-краіна шматвяковай і самабытнай культуры» і «Беларусь — краіна таленавітых людзей». Дзеці даведаліся, што складае культуру беларускага народа, чаму так важна захаваць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, сфарміраваныя на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў.

 

 

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

Падчас правядзення мерапрыемстваў у рамках адукацыйнага праекту «ШАГ» па тэме  «Я і прырода» пяцікласнікі прынялі ўдзел у акцыі «У прыроды ёсць сябры — ты і я».

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

23 сакавіка ў 8-10 класах у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага». Былі разгледжаны 3 інфармацыйныя блокі:»Будаўніча-прамысловы комплекс — драйвер эканамічнага росту нашай краіны»,»Развіццё жыллёвага будаўніцтва»,»Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі». Навучэнцы абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця будаўніча-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Анонс «ШАГ»

Адзіны дзень інфармавання для вучняў VIII-X класаў у рамках інфармацыйна — адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» адбудзецца 23.03.2023. Тэма адзінага дня інфармавання «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы).

Продолжить чтениеАнонс «ШАГ»